Брызглі́на (Euonymus) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Вечназялёныя і лістападныя кусты або невялікія дрэвы. Галінкі гладкія ці ў густых бародаўках. Лісце авальна-падоўжанае, супраціўнае. Кветкі двухполыя, рознага колеру, пляскатыя, у паўпарасоніках, зрэдку — адзіночныя. Плод — скурыстая каробачка.

Арэал

Налічваецца каля 220 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі (асабліва ў Кітаі, Японіі, Індакітаі, Гімалаях), Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі ў лясах, хмызняках па берагавых схілах рэк і ў ярах трапляюцца брызгліна бародаўчатая і брызгліна еўрапейская, вырошчваюць шэраг інтрадукаваных відаў.

Некаторыя віды

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, лекавыя (сардэчны, гіпатэнзіўны, ірвотны, слабіцельны, вітамінны сродак), інсектыцыдныя, тэхнічныя (драўнінныя, гутаперчаносныя, фарбавальныя і алейныя) расліны. Усе часткі брызгліны ядавітыя (маюць сардэчны гліказід эванізід), у лісці да 170 мг% аскарбінавай кіслаты.

Літаратура

 — С. 333—334.

Катэгорыя:Брызглінавыя