Палы́н (Artemisia) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны і паўкусты. Вышыня да 1,5 м. Большасць мае характэрны «палынны» пах. Сцёблы прамастойныя, узыходныя ці ляжачыя. Лісце перыстарассечанае, лопасцевае ці суцэльнае. Жоўтыя ці чырванаватыя кветкі ў дробных шматлікіх кошыках, якія сабраны ў агульныя гронкападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка.

Арэал Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Некаторыя віды дамінуюць у раслінным покрыве засушлівых, пераважна засоленых абласцей (напрыклад, палынныя пустыні Паўднёвага Казахстана, Сярэдняй Азіі). На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя , , . Растуць на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.

Выкарыстанне

Лекавыя, кармавыя, фарбавальныя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны. Як лекавы сродак ужываюць , , і інш. Культывуецца .

Некаторыя віды палыну — пустазелле.

Віды Род налічвае каля 400 (па іншых звестках 250) відаў. Паводле сайта The Plant List — 481 від. Некаторыя з іх:

Літаратура Маўрышчаў В. Палын // — С. 96.

Спасылкі

Artemisia // The Plant List

Полынь // Архив природы России

Катэгорыя:Расліны ў Бібліі