Бу́сельнік, грабелькі, журавельнік (Erodium) — род кветкавых раслін сямейства гераніевых.
Апісанне Адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны з апушаным распасцёртым або ўзнятым сцяблом. Лісце супраціўнае, перыстае ці лопасцевае, ніжняе звычайна сабранае ў разетку. Кветкі пераважна пурпуровыя, ружовыя ці ліловыя з цёмнымі жылкамі, у шматкветкавых паўпарасоніках, радзей адзіночныя. Плод — зборны арэшак (стэрыгма).
Выдзяляецца каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я і ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца , як пустазелле, а таксама на пустках і сметніках.
Гаспадарчае значэнне Лекавыя (вяжучы, кроваспыняльны, процісутаргавы сродак) і дэкаратыўныя расліны, маюць дубільныя рэчывы, вітамін С, карацін, арганічныя кіслоты, смолы.
Літаратура
Аистник //
Катэгорыя:Гераніевыя