Антуан Луі Бары́ (, , Парыж, Францыя — , Парыж) — французскі і жывапісец. Прадстаўнік рамантызму.

Скульптуры Антуана Луі Бары былі створаны яго сынам Альфрэдам Бары (), які дзясяткі гадоў вымушаны быў не ставіць свой подпіс, пакуль не разарваў адносіны з бацькам.

Біяграфія З 1816 года вучыўся ў скульптара Франсуа Жазефа Бозіа і жывапісца Антуана Гро (з 1817).

Член Парыжскай АМ (1868).

Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Творчасць Аўтар пейзажаў і скульптурных выяў жывёл, адметных тонкасцю назірання натуры, часта ў драматычныя моманты барацьбы: «Тыгр, які раздзірае кракадзіла», бронза, 1831, Луўр; «Удаў, які душыць газель», бронза, 1831; рэльеф «Леў» на цокалі Ліпеньскай калоны ў Парыжы, бронза, 1836; «Кентаўр і лапіф», 1850; 4 групы драпежнікаў перад Музеем мастацтваў у Марселі, бронза, 1868.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Катэгорыя:Скульптары Францыі Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Мастакі-анімалісты