Іван Міхайлавіч Барадаўка (, в. Зялёная, Талачынскі раён —) — Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1925 годзе ў в. Зялёная Талачынскага раёна ў сялянскай сям’іБарадаўка Іван Міхайлавіч.
У 1940-41 трактарыст, з 1945 брыгадзір трактарнай брыгады Талачынскай МТС, з 1949 брыгадзір трактарнай брыгады, з 1978 кладаўшчык калгасу «ХVIII партз’езд» Талачынскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і ўкараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.
Літаратура
Барадаўка Іван Міхайлавіч // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал. П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1973. — Т. 2. — С. 132. Сузін, Л. Зямля яго — лёс яго : нарыс / Л. Сузін // Беларусь — 1973. — № 3. — С. 4-5. Сузін, Л. Пагавары са мною, поле ! / Л. Сузін // Звязда. — 1982. — 10 кастр.