Разван — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сечна, за 7 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Непароты.
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,76 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,71 км. Плошча вадазбору 20,6 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 18—20 м, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаём з возерам Віцір, выцякае ручай у возера Лескавічы.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна