Я́наш II Жыгімонт За́пальяі (, ; 18 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Венгрыя — 14 сакавіка 1571, Дзюлафехервар, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя).

Быўшы спадчыннікам свайго бацькі Янаша I Запальяі, быў каралём Венгрыі з 1540 па 1570, але большую частку гэтага перыяду краінай кіравала яго маці Ізабела Ягелонка пры падтрымцы Сулеймана I Цудоўнага. Янаш прыняў Эдыкт Турда, першы масавы дэкрэт рэлігійнай свабоды ў сучаснай гісторыі Еўропы (1568) і падтрымаў стварэнне адзінай царквы ў Трансільваніі. Янаш атрымаў прызнанне і за адкрыты дыялог паміж усімі рэлігійнымі бакамі. Ён спансаваў публічныя дэбаты паміж каталікамі, лютэранамі, кальвіністамі і унітарыстамі.Read The Spirit — Interfaith Heroes Magazine — 2nd Annual Interfaith Heroes Month No. 12: Queen Isabella & King John Іншыя рэлігійныя групы, уключаючы яўрэяў, мусульман, і шматлікіх праваслаўных хрысціян, атрымалі талерантнасць, але не законныя гарантыі свабоды рэлігіі.Miklós Molnár, A Concise History of Hungary, Cambridge University Press, 2001, p. 110.

Пасля свайго адрачэння ад тытула караля Венгрыі (на карысць Габсбургаў) ён становіцца князем Трансільваніі (1570—1571). Ён адпісаў свой трон свайму скарбніку, Каспару Бекешу, але арыстакратыя не прыняла гэта рашэнне і абрала Стэфана Баторыя ў якасці ваяводы. Гэта прывяло да кароткай грамадзянскай вайны, якая скончылася перамогай Баторыя.

Літаратура «Бона Сфорца. Король в драконе» Аудерская, Галина, книга

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Запальяі