Універсітэт Джонса Хопкінса () — прыватны даследчы ўніверсітэт, заснаваны Джонсам Хопкінсам у горадзе Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША. Філіялы ўніверсітэта размешчаны таксама ў Нанкіне, Кітай, і ў Балонні, Італія.

У 2010 годзе ўніверсітэт Джонса Хопкінса заняў 18-е месца ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету і 13-е месца ў рэйтынгу THE, з ім звязана навуковая і даследчая дзейнасць 36 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія працавалі тут у розны час, універсітэт Хопкінса адзін з самых цытуемых у свеце.

Універсітэт з'яўляецца заснавальнікам міжнародных навуковых Горданаўскіх канферэнцый.

Гісторыя Адкрыццё ўніверсітэта адбылося 22 лютага 1876 года з інаўгурацыі яго першага прэзідэнта, Даніэля Койта Гілмана. Гэта падзея была прымеркавана да 100-гадовага юбілею ўтварэння Злучаных Штатаў і да дня нараджэння першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.

Спасылкі

Афіцыйны сайт ўніверсітэта

Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў Катэгорыя:Універсітэты Мэрыленда