thumb|Бургундскія герцагі з дому Валуа Спіс кіраўнікоў герцагства Бургундыя, што ўзнікла на тэрыторыях, якія раней часткова займала каралеўства Бургундыя. thumb|300px|Палац герцагаў Бургундскіх у Дыжоне

Герцагі Базаніды/Бівініды Першым маркграфам (marchio), пазней герцагам (dux) Бургундыі быў Рычард, герцагства якога ўтварылася зліццём некалькіх акруг каралеўства Праванс, якое належала яго брату Базону В'енскаму. Яго нашчадкі кіравалі герцагствам, пакуль яно не было анексавана французскай каронай, сюзерэнам Бургундыі, прыкладна стагоддзе праз.

Рычард II Заступнік — (880—921) Рауль — (921—923) — затым кароль Францыі Гуга Чорны — (923—952)

1-ы дом Вержы Жыльбер (Gilbert de Chalon) — (952—956)

Раберціны Атон — (956—965) Эд-Генрых — (965—1002)

Іўрэйская дынастыя Ота-Гільём — (1002—1004)

Капетынгі У 1004 г. герцагства Бургундыя было анексавана каралём Францыі. Атон-Гільём працягваў кіраваць тым, што назвалі Свабоднае Графства Бургундыі: яго нашчадкі паклалі пачатак іншай бургундскай дынастыі (Іўрэйскі дом, Maison d’Ivree, Anscarids).

Тытул «Герцаг Бургундскі» ўваходзіў у склад тытула каралёў Францыі: Роберт II, кароль Францыі — (1004—1016) Генрых I, кароль Францыі — (1016—1032)

Бургундская дынастыя thumb|180 px|right|Герб герцагаў Бургундыі з дынастыі Капетынгаў Гэтая Бургундская дынастыя была малодшай галіной дынастыі Капетынгаў. Яна вядзе свой пачатак ад малодшага брата Генрыха I Французскага, па імі Роберт. Большасць герцагаў гэтага роду насіла імёны Гуга ці Эд (таксама вымаўляецца як «Ода»)

Роберт I Стары — (1032—1076) Гуга I — (1076—1079) Эд I Чырвоны — (1079—1103) Гуга II Ціхі — (1103—1143) Эд II — (1143—1162) Гуга III — (1162—1192) Эд III — (1192—1218) Гуга IV — (1218—1271) Роберт II — (1272—1306) Гуга V — (1306—1315) Эд IV — (1315—1349) Філіп I Руўрскі — (1349—1361)

Дом Валуа thumb|180 px|right|Герб герцагаў Бургундыі з дынастыі Валуа Апошні з прамых нашчадкаў Роберта I пакінуў герцагства крэўнаму сваяку — каралю Францыі Іаану II Добраму.

Жан I Добры — (1361—1363), таксама кароль Францыі (Іаан II Добры) Філіп II Тоўсты (Смелы), герцаг — (1363—1404) Жан II Бясстрашны — (1404—1419) Філіп III Добры — (1419—1467) Карл I Смелы — (1467—1477) Марыя I Багатая — (1477—1482)

Дынастыя Габсбургаў

У 1477 тэрыторыя герцагства Бургундскага была анексавана Францыяй. У тым жа годзе Марыя Багатая выйшла замуж за Максіміліяна Габсбурга, аддаўшы яго роду кантроль за рэшткамі бургундскай спадчыны.

Хоць уласна Бургундыя заставалася ў руках Францыі, Габсбургі кантралявалі астатнюю частку бургундскай спадчыны, асабліва Аўстрыйскія Нідэрланды (прыкладна адпаведныя сучаснай Бельгіі) і Свабоднае герцагства Бургундыя (Франш-Кантэ), пакуль у канцы XVIII ст. Аўстрыйскія Нідэрланды не былі захоплены Французскай рэспублікай.

Тытул «Герцаг Бургундскі» уваходзіў у склад тытула:

Іспанскія Габсбургі Максіміліян I — (1477—1482 са сваёй жонкай; рэгент 1482—1494) Філіп Прыгожы (Філіп IV, герцаг Бургундскі) — (1482—1506) Карл V (Карл II, герцаг Бургундскі) — (1506—1555) Філіп II (Філіп V, герцаг Бургундскі) — (1555—1598) Філіп III (Філіп VI, герцаг Бургундскі) — (1598—1621) Філіп IV (Філіп VII, герцаг Бургундскі) — (1621—1665) Карлас II (Карл III, герцаг Бургундскі) — (1665—1700)

Іспанскія Бурбоны (Як правапераемнікі іспанскіх Габсбургаў). Філіп V (Філіп VIII, герцаг Бургундскі) — (1700—1706)

Аўстрыйскія Габсбургі Імператар Карл VI (Карл IV, герцаг Бургундскі) — (1713—1740) Марыя-Тэрэзія — (1740—1780) Іосіф II (Іосіф, герцаг Бургундскі) — (1780—1790) Леапольд II (Леапольд, герцаг Бургундскі) — (1790—1792) Франц II (Франц, герцаг Бургундскі) — (1792—1795)

Французскія Бурбоны У той жа самы час розныя члены французскай каралеўскай фаміліі, самым вядомым з якіх быў Людовік, герцаг Бургундскі (бацька Людовіка XV), таксама выкарыстоўвалі гэты тытул.

Гл. таксама Герцагства Бургундыя Спіс каралёў Бургундыі Санліскі дагавор

Спасылкі Dukes of Burgundy family tree Список герцогов Бургундии на nobles.narod.ru Foundation for Medieval Genealogy

* Бургундыя