«Белсат» (, , ) — першы незалежны спадарожнікавы тэлеканал, створаны для беларускіх гледачоў. З’яўляецца структурнай часткай Польскага тэлебачання (TVP S.A.). Канал фінансуецца пераважна Міністэрствам замежных спраў Польшчы пры падтрымцы міжнародных донараў.

Гісторыя Ініцыятыва стварэння спадарожнікавага тэлеканала для беларускіх гледачоў належыць журналістцы Агнешцы Рамашэўскай-Гузы. Канал быў адказам на выказаную ў беларускіх дэмакратычных колах патрэбу ў незалежнай ад уладаў Беларусі тэлестанцыі. Ідэю падтрымалі польскі ўрад і шырокі спектр палітычных сіл у парламенце. У выніку праект стаў адным з прыярытэтаў польскай палітыкі ў галіне міжнароднай супрацы дзеля дэмакратыі і развіцця грамадзянскай супольнасці. 20 чэрвеня 2006 года кіраўніцтва Польскага тэлебачання стварыла камісію для падрыхтоўцы беларускамоўнага канала, у склад якой увайшлі медыядзеячы з Польшчы і Беларусі. Пачаткова планавалася запусціць канал у студзені 2007 года. 23 красавіка 2007 года польскае грамадскае тэлебачанне падпісала дамову з Міністэрствам замежных спраў Польшчы аб стварэнні канала «ТВ Беларусь». 17 ліпеня 2007 года кіраўніцтва Польскага тэлебачання фармальна зацвердзіла новы канал у сваёй структуры і атрымала на яго стварэнне з дзяржаўнага бюджэту 16 млн злотых. Новы канал назвалі «Белсат». З самага пачатку ён фінансаваўся шэрагам міжнародных донараў, найважнейшыя з якіх — шведская «Sida», Савет міністраў паўночных краін, міністэрствы замежных спраў Нарвегіі, Нідэрландаў, Канады і Літвы, урады Вялікабрытаніі і Ірландыі, а таксама Дзяржаўны дэпартамент ЗША. «Белсат» пачаў трансляванне 10 снежня 2007 года, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Дырэктарам канала стала аўтарка ідэі — Агнешка Рамашэўская-Гузы. У канцы 2008 года сфарміравалася грамадская Назіральная рада канала. У яе склад увайшлі такія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, як Валянцін Акудовіч, Міхаіл Анемпадыстаў, Зінаіда Бандарэнка, Генадзь Бураўкін, Анатоль Гуляеў, Святлана Калінкіна, Уладзімір Колас (старшыня), Алег Трусаў, Юрый Хашчавацкі.

У чэрвені 2008 года на канале было 100 супрацоўнікаў з Польшчы і Беларусі. На 2020 год каманда налічвае амаль 300 штатных і пазаштатных работнікаў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін. Канал мае два філіялы — у Мінску і Кіеве — і сетку карэспандэнтаў у Берліне, Бруселі, Вільнюсе, Празе і Ерэване.

Як глядзець «Белсат» транслюе ў сярэднім 19 гадзінаў на дзень. Трансляцыя пачынаецца а 7:00 раніцы паводле мінскага часу (UTC+3) і канчаецца пасля 2:00 ночы, у залежнасці ад працягласці эфірных праграм. Праграмы канала транслююцца ў жывым эфіры на старонцы belsat.eu, на старонцы канала ў «YouTube», а таксама ў дадатку «Belsat TV Live» для тэлевізараў з аперацыйнай сістэмай «Android». Дадатак «Belsat TV» для таблетаў і смартфонаў з сістэмамі «Android» і iOS дазваляе прагляд праграм канала ў жывым эфіры і атрыманне апошніх навін разам з відэаматэрыяламі.

Праграмы «Белсата» можна глядзець у інтэрнэце на старонцы belsat.eu і на «YouTube». Мае дзесяць тэматычных каналаў на платформе «YouTube»: «Белсат News», «Белсат Doc», «Белсат Now», «Белсат Life», «Белсат Гісторыя», «Белсат Музыка», «Вот Так», «Жэстачайшый Мульт», «Belsat in English» і «Biełsat po Polsku». «Белсат» вядзе старонкі ў бальшыні сацыяльных сетак: «Facebook», «Twitter», «Instagram», «Telegram», «Аднакласнікі», «УКантакце», «TikTok» і «LinkedIn».

Прымаць «Белсат» можна праз спадарожнік «» (пазіцыя 5˚ E, палярызацыя H, частата 12 379,6 MHz). Усе зацікаўленыя аператары кабельных сетак могуць трансляваць канал на ўмовах бясплатнай ліцэнзіі.

«Белсат» можна слухаць на «SoundCloud»-канале «Belsat Music», дзе дасяжныя запісы твораў з музычных праграм канала.

У мінулым здараліся выпадкі кароткатэрміновых скарачэнняў штодзённага эфірнага часу ў сувязі з фінансавым крызісам.

Структура і праекты Тэлевізійнае вяшчанне «Белсат» транслюе ў сярэднім 19 гадзін на дзень. Эфір складаецца з інфармацыйных блокаў, аналітычных праграм, дакументалістыкі і забаўляльнага кантэнту. Прыём сігналу ажыццяўляецца праз спадарожнік «Astra 4A» (4.8°E), што дазваляе пакрываць усю тэрыторыю Беларусі і значную частку Еўропы.

Рускамоўны праект «Вот так»

У 2017 годзе быў запушчаны рускамоўны праект Вот Так, які пазней вырас у асобны інфармацыйны брэнд і YouTube-канал. Яго афіцыйная мэта — прадастаўленне альтэрнатыўнай інфармацыі для жыхароў Расіі, Украіны і іншых краін былога СССР, процідзеянне крамлёўскай прапагандзе і асвятленне падзей у рэгіёне. Праект мае ўласную рэдакцыю і сетку карэспандэнтаў.

Лічбавыя платформы Канал актыўна развівае прысутнасць у інтэрнэце. Сайт belsat.eu працуе на чатырох мовах (беларуская, руская, польская, англійская). «Белсат» мае разгалінаваную сістэму каналаў на YouTube («Белсат News», «Белсат Life», «Вот Так», «Белсат Гісторыя» і інш.), агульная колькасць падпісчыкаў якіх перавышае мільён чалавек. Таксама вядзецца актыўная праца ў сацыяльных сетках (Facebook, Telegram, Instagram, TikTok).

Ёсць мабільны дадатак Belsat TV (Android, iOS) і праграма для Smart TV, якія дазваляюць глядзець эфір у абыход блакіровак.

Праграмы «Аб’ектыў» — Галоўная інфармацыйная праграма «Белсата» ў жывым эфіры, якая выходзіць штодзённа з самага пачатку існавання канала. Падае матэрыялы пра галоўныя падзеі, пераважна з Беларусі ды краінаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. «Беларускі свет» — Праграма пра лёсы беларусаў, якія жывуць за мяжою, з асабліваю ўвагай да жыцця беларускай нацыянальнай меншасці з Падляшша. Праграма рыхтуецца рэдакцыяй «Белсат ТВ» у Беластоку. «Вандроўкі па Гарадзеншчыне» — Разам з правадніком Аляксеем Шотам гледачы наведваюць малавядомыя гістарычныя мясціны Гарадзеншчыны — сядзібы мясцовай арыстакратыі ды шляхты, касцёлы і цэрквы, а таксама рэшткі габрэйскай культуры. «Вечаровы шпіль» («») — Сатырычны агляд падзеяў тыдня, якія здарыліся ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Вядоўца Алесь Карніенка выбірае найсмяшнейшыя і найбольш абсурдныя навіны, каб іх бязлітасна пракаментаваць. «Вось так» («») — Штодзённы інфармацыйны сэрвіс у жывым эфіры на рускай мове, скіраваны да жыхароў постсавецкай прасторы. Праграма мае сваю сетку карэспандэнтаў у Расійскай Федэрацыі, Украіне, Казахстане і Арменіі. «Давайце разбірацца» — Праграма Станіслава Івашкевіча і Беларускага расследавальніцкага цэнтра, прысвечаная карупцыі ў Беларусі. Створаная ў супрацы з Міжнародным кансорцыумам журналісцкіх расследаванняў, на рахунку якога, напрыклад, выкрыццё аферы «Панамскія дакументы». «Даты праўды» — Цыкл праграмаў Вячаслава Ракіцкага, прысвечаных стагоддзю беларускай дзяржаўнасці, закладзенай у 1918 годзе стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі. У кожным эпізодзе дэманструюцца фота- і відэаматэрыялы з прыватных архіваў, якія не публікаваліся раней. «Загадкі беларускай гісторыі» — Аўтар і вядоўца — гісторык Аляксандр Краўцэвіч — папулярызуе сярод гледачоў гісторыю Беларусі. Ён падарожнічае па краіне і распавядае пра падзеі мінулага, якія застаюцца невядомыя шырокай грамадскасці ды наўмысна замоўчваюцца на занятках у беларускіх школах. «Кожны з нас» — Галоўнае ток-шоу «Белсата». У кожным выданні запрошаныя ў студыю госці дыскутуюць на розныя тэмы, якія на гэты момант баламуцяць эмоцыі беларусаў. «Лабірынты» — Цыкл гістарычных праграмаў, зрэалізаваных у стылі сюжэтна-дакументальных фільмаў. Кожная распавядае пра малавядомыя эпізоды з жыцця выбітных беларускіх літаратураў ды інтэлектуалаў, якія жылі ў першай палове мінулага стагоддзя. «Маю права» — Штотыднёвая праграма, дзе журналісты разам з экспертамі з розных вобласцяў шукаюць развязання праблемаў, з якімі часам доўгімі гадамі безвынікова змагаюцца жыхары Беларусі. «Мова нанова» — Тэлевізійная версія папулярных у Беларусі курсаў, што прасоўваюць беларускую мову сярод людзей, якія штодзень размаўляюць па-руску. У кожным эпізодзе падаецца лексіка на выбраную тэму. «Над Нёмнам» — Адзіная польскамоўная праграма ў эфіры канала, выходзіць з беларускімі субтытрамі. Аўтары апавядаюць пра падзеі з жыцця польскай меншасці ў Беларусі і наведваюць месцы, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай. Праграму выдае «TVP Polonia». «ПраСвет» — Аналітычная праграма пад рэдакцыяй Аліны Коўшык і Сяргея Пелясы. Тэлерубрыкі разглядаюць найбольш важныя падзеі, якія адбыліся ў свеце за тыдзень, а прысутныя ў студыі эксперты абмяркоўваюць іх пад прызмаю інтарэсаў беларускай дзяржавы і народу. «Размова» — Вечаровая публіцыстычная праграма, якая выходзіць з панядзелка да чацвярга. Вядоўцы — знаныя палітычныя аглядальнікі Святлана Калінкіна, Уладзімір Мацкевіч і Віталь Цыганкоў — абмяркоўваюць са сваймі гасцьмі самыя істотныя ды актуальныя беларускія падзеі. «Сведкі» — Цыкл дакументальных фільмаў Вячаслава Ракіцкага, прысвечаных барацьбе за незалежнасць Беларусі ў 1980-2000-ых. Пра гістарычныя падзеі распавядаюць грамадскія і палітычныя дзеячы, якія бралі ў іх удзел. «Студыя Белсат» — Інфармацыйны блок, які выходзіць у жывым эфіры з панядзелка да пятніцы. У яго ўваходзяць сталыя рубрыкі, такія, як навіны, прагноз надвор’я, спартовыя навіны, агляд беларускіх медыяў, прэзентацыя культурніцкіх падзеяў і абмеркаванне найноўшых тэхналогіяў. «Тыдзень» — Выніковая інфармацыйная праграма з Сяргеем Падсасонным і Ігарам Кулеем. «Тэрыторыя праўды» (рас. «Территория правды») — Два цыклы міжнародных дэбатаў з удзелам экспертаў. Першы цыкл быў прысвечаны прэзідэнцкім выбарам у Расеі ў 2018 годзе, другі — дваццатай гадавіне пашырэння NATO на краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. «Хай так TV» — Сатырычная праграма аб працы фікцыйнага падпольнага тэлеканала. Тройка вядоўцаў каментуюць сённяшнія падзеі ды запрашаюць у студыю вядомых беларусаў, каб паразмаўляць з імі на нетыповыя тэмы. «Эксперт. Міністэрства праўды» — Анімаваны сатырычны серыял Юрыя Хашчавацкага, праз крывое люстра якога паказваецца функцыянаванне беларускай дзяржавы і дачыненні адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі з суседнімі краінамі. «Я не буду гэтага есці» (рас. «Я не буду это есть») — Папулярныя шэф-кухары Вольга Прігарова і Аляксандр Чыкілеўскі выкарыстоўваюць свае прафесійныя навыкі напоўніцу, каб дапамагчы гасцям — знаным персонам з беларускага шоу-бізнесу — перамагчы кулінарныя траўмы дзяцінства. «Belsat Music Live» — Агляд найцікавейшых выканаўцаў сучаснай беларускай музычнай сцэны. Папулярныя журналісты Міра Шульц і Сяргей Будкін размаўляюць з музыкамі пра іхную творчасць ды разам з запрошанымі ў студыю гледачамі слухаюць іхныя творы, граныя ўжывую. «Intermarium» — Аўтарская праграма Паўла Мажэйкі. Запрошаныя ім гісторыкі ды публіцысты дыскутуюць на найскладанейшыя тэмы супольнай гісторыі краінаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы і абмяркоўваюць, які гэта мае ўплыў на сучасныя міжнародныя стасункі. «Welcome ў Беларусь» — Праграма, што выходзіць у летні перыяд, — пра замежнікаў, якія з розных прычынаў апынуліся ў Беларусі і адкрываюць для сябе гэтую краіну, параўноўваючы свае папярэднія веды пра яе са сваймі адкрыццямі.

Фінансаванне У 2009 годзе польскі ўрад вылучыў тэлеканалу 5655 тыс. долараў з мэтавага рэзервовага фонда, прызначанага для падтрымкі дэмакратыі і грамадзянскага грамадства за мяжой. У 2010 годзе Еўрапейская камісія вылучыла каля 10 млн. еўраТуркоў, Р. Тое, з чым зараз сутыкнулася Расія, даўно выкарыстоўваецца ў Беларусі. У 2011 годзе бюджэт склаў 9 млн долараў, зь якіх 6 выдаткавала МЗС Польшчы, рэшту — урад ШвецыіКрывашэеў, А. Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту — адна з тэм, якая найбольш абмяркоўваецца ў Інтэрнэце.

У 2017 годзе польскі МЗС, па прычыне павелічэння выдаткаў на польскія консульскія службы і падтрымку , вырашыў на дзве траціны скараціць фінансавую падтрымку тэлеканала у 2018 годзе. У пачатку снежня стала вядома, што фінансавая камісія сената Польшчы ўхваліла папраўкі, якія дазволяць выдзеліць для «Белсата» сродкі на наступны годКоровенкова, Т. «Белсат» перестал быть каналом только для белорусской оппозиции . Акрамя таго, «Белсат» атрымае дадатковае фінансаванне ў рамках сумеснай праграмы Польшчы і Вялікабрытаніі па супрацьдзеянні расійскай дэзынфармацыі ў рэгіёне.