Ту́лій () Tm — хімічны элемент, лантаноід. Назва ад — так антычныя географы называлі крайнія паўночныя краіны.
Атамны нумар 69; атамная маса 168,9342. Серабрыста-белы метал. Шчыльнасць 9318 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1544,85 °C. Узаемадзейнічае з мінеральнымі кіслотамі. З вадародам, азотам, галагенамі і халькагенамі ўзаемадзейнічае пры награванні. Характэрная ступень акіслення ў злучэннях +3.
Выкарыстанне Штучны ізатоп Tm (перыяд паўраспаду 128,6 сутак)— крыніца мяккага рэнтгенаўскага выпраменьвання і выкарыстоўваецца ў медыцынскай радыедыягностыцы і ў тэхніцы ў дэфектаскопах для прасвечвання тонкіх (да 5 мм) слаёў металу. Таксама выкарыстоўваецца для паглынання газаў у электравакуумных прыборах.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Лантаноіды