Маргарыта I, графіня Артуа (;  — ) — другая дачка караля Францыі Філіпа V, яна пражыла даўжэй усіх сваіх братоў і сясцёр.

Біяграфія Маргарыта была выдадзена замуж у 1320 годзе за Людовіка I Неверскага, які стаў пасля графам Фландрыі. У шлюбе з ім нарадзіўся Людовік Мальскі. У 1346 годзе Людовік I загінуў падчас бітвы пры Крэсі.

У 1361 годзе яна атрымала ў спадчыну ад свайго бяздзетнага траюраднага пляменніка, Філіпа Руўрскага, графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае (Франш-Кантэ), якія пасля яе смерці перайшлі да яе сына, Людовіка II Фландрскага (Людовіка Мальскага).

Літаратура Hilda Johnstone, «Francia: gli ultimi Capetingi», cap. XV, vol. VI (Declino dell’impero e del papato e sviluppo degli stati nazionali) della Storia del Mondo Medievale, 1999, pp. 569–607. Paul Fournier, «Il regno di Borgogna o d’Arles dal XI al XV secolo», cap. XI, vol. VII (L’autunno del Medioevo e la nascita del mondo moderno) della Storia del Mondo Medievale, 1999, pp. 383–410.

Катэгорыя:Графы д’Артуа Катэгорыя:Графы Бургундскія Катэгорыя:Капетынгі