Жэрар Крыстоф Мішэль Дзюрок (; , Понт-а-Мусон — , Маркерсдорф) — генерал і гофмаршал двара Напалеона I, пастаянны яго спадарожнік, пачынаючы з італьянскага паходу 1796 года.
Пасля Марэнга прыязджаў з пасланнем ад Напалеона ў Расію. У якасці гофмайстара адказваў за асабістую бяспеку імператара і за прыдворны цырыманіял. У 1808 годзе ганараваны памятным тытулам герцага Фрыульскага.
Забіты 22 мая 1813 года ядром ля гарадка Маркерсдорф, калі ён у складзе світы Напалеона назіраў на другі дзень пасля Баўтцэнскай бітвы за ар’ергардным боем руска-прускай арміі, якая адыходзіла з поля бою.
Катэгорыя:Французскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Імёны, высечаныя пад Трыумфальнай аркай (Парыж)