Хасан () — гарадскі пасёлак у Прыморскім краі, вядомы баямі на возеры Хасан з японцамі ў 1938 годзе. Хасан — самае паўднёвае паселішча на Далёкім Усходзе Расіі і адзіны пункт на мяжы з КНДР на рацэ Туманная (Туманган). Каля пасёлку знаходзіцца пагранічная застава Пясчаная. Летам рака пагражае пасёлку і заставе паводкамі.
Ад Хасана ідзе чыгунка да Уладзівастока.
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Прыморскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1959 годзе