thumb|mini|Музей горада Заграба thumb|mini|Музей Музей горада Заграба (; вядомы таксама пад абрэвіятурай MGZ) — гарадскі музей у сталіцы Харватыі Заграбе, прысвечаны мінулым і цяперашнім гістарычным, палітычным і культурным падзеям, з’явам і асобам, звязаным з горадам.
Размяшчэнне і рэжым працы Знаходзіцца ў адрэстаўраваным манументальным комплексе (Вежа Папова, абсерваторыя і млын) былога кляштара кларысак, пабудаванага ў 1650 годзе, і размешчанага па адрасе: вул. Опатычка (Opatička), дом. 20.
Рэжым работы (для наведвальнікаў): з аўторка па пятніцу — з 10.00 да 18.00; па суботах — з 11.00 да 19.00; па нядзелях — з 10.00 да 14.00; У панядзелак зачынены.
Гісторыя Музей горада Заграба быў створаны ў 1907 годзе культурным таварыствам «Братэрства харвацкага змея» (харв. Braca hrvatskoga zmaja).
Музейная ўстанова сваёй досыць шырокай экспазіцыяй асвятляе этапы культурнай, мастацкай, эканамічнай і палітычнай гісторыі Заграба, ахопліваючы вялікі часовай перыяд — ад рымскіх знаходак на тэрыторыі горада да сённяшняга часу. Калекцыі музея складаюць каля 75 000 адзінак захоўвання, размешчаных у сістэматычным парадку, раскрываючы як гістарычнае развіццё горада, так і побыт заграбцаў на розных гістарычных этапах, а таксама жыццё і творчасць выбітных постацяў нацыянальнай гісторыі і культуры, звязаных з горадам.
Галерэя border|221px|border|125px|border|208px|border|244px|<small>макет Каптола<small>герб Заграба<small>харвацкія старадрукі<small>стол і частка экспазіцыі, прысвечаная выбітнаму пісьменніку і гарадскому сенатару Аўгусту Шэнаа
Спасылкі Вэб-старонка музея Музей горада Заграба на Заграбскім інфармацыйна-турыстычным партале
Катэгорыя:Музеі Заграба Катэгорыя:Гісторыка-краязнаўчыя музеі Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі