Фасоля звычайнаяБеларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.-С.332 (Phaséolus vulgáris) — від раслін з роду фасоля сямейства бабовыя. Культурная расліна. Мае шмат разнавіднасцяў і сартоў. Сарты адрозніваюцца паміж сабой па форме і колеру лісця, кветак і пладоў. На ежу бяруць як насенне, так і струкі (зялёная фасоля).
Назва
Фасоля звычайная, пасоля, хвасоляFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, кас'ячГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, квасоля, квасуля, шальбабона, квасёл, квасоль.
Батанічнае апісанне Фасоля звычайная — аднагадовая травяністая расліна 0,5-3 м вышынёй (сустракаюцца як карлікавыя сарты, так і павойныя з даўжынёй сцябла да 3 м). Сцябло ў некаторых сартоў уецца, у іншых — прамое; галінастае, пакрыта рэдкімі валасінкамі.
Лісце парнаперыстае, на доўгіх хвосціках. Кветкі па 2-6 на доўгіх кветаножках, 1-1,5 см даўжыні, ад белых да цёмна-пурпуровых і фіялетавых, матыльковыя.
Плод — бабы, вісячыя, 5-20 см даўжыні, 1-1,5 см шырыні, прамыя або выгнутыя, ад бледна-жоўтых і зялёных да цёмна-фіялетавых, з 2-8 зярняткамі. Зярно 5-15 мм даўжыні, эліптычнае, ад белага да цёмна-ліловага і чорнага колеру, аднастайнае або мазаічнае, крапчатае, плямістае.
Хімічны склад Утрымлівае бялкі (у асобных сартах да 31 %), вугляводы (мона-і алігацукрыды, крухмал), азоцістыя рэчывы (у тым ліку і незаменныя амінакіслоты), флаваноіды (кверцытурон), стэрыны (β-і γ-сітастэрыны, стыгмастэрын) і арганічныя кіслоты (яблычная, малонавая, лімонная). Змяшчае вітаміны: пірыдаксін, тыямін, пантатэнавую і аскарбінавую кіслоты. У надземнай частцы фасолі знойдзены флаваноіды (кемпферол-3-глюказід, кемпферол-3-глюкаксілазід, мірыцэтын-3-глюказід), лейкаантацыяніды (лейкадэльфінідын, лейкацыянідын, лейкапеларганідын) і антацыяны (цыянідын, пеларганідын, дэльфінідын, петунідын-3-глюказід і мальвідын −3-глюказід).
Катэгорыя:Фасоля Катэгорыя:Харчовыя расліны