«Лакаматыў» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2008 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя З 2010 года клуб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Пасля сезона 2012 (які прынёс чыгуначнікам 4 месца) «Гомельчыгунтранс» меў магчымасць апынуцца ў Першай лізе, але вырашыў не пераходзіць на прафесійны ўзровень і застацца ў якасці аматарскага ў Другой лізе.

2013 Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі сезона 2013. У выніку яны хутка адарваліся ад канкурэнтаў і за 7 тураў да фінішу гарантавалі выхад у Першую лігу. Клуб заняў першае месца, а нападнік «Гомельчыгунтранса» Ілья Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру (23 галы).

У Першай лізе Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца — пераходзіць на больш высокі ўзровень ці заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы некаторыя ільготы ад БФФ, «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 года канчаткова пацвердзіў свой удзел у Першай лізе.

Пасля ўдалага пачатку сезона 2014 каманда стала атрымліваць паражэнні, і ў канцы першага круга апынулася недалёка ад зоны вылету. Другі круг атрымаўся значна лепш, і ў выніку каманда атрымала 11 месца. У сезоне 2015 «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8-м месцы.

Перад сезонам 2016 лідары каманды — Яўген Барсукоў і Дзмітрый Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават нягледзячы на страту лідараў, «Гомельчыгунтранс» паспяхова пачаў сезон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. Улетку некалькі ігракоў каманды перайшлі ў клубы Вышэйшай лігі, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць мінскага «Промня». З-за шэрагу няўдач у канцы сезона «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацвёртае месца, аднак ужо па заканчэнні сезона, у сувязі з ануляваннем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэння тэхнічных паражэнняў, «Гомельчыгунтранс» павысіўся да трэцяга месца.

У снежні 2016 года стала вядома, што з наступнага сезона каманда пачне выступаць пад назвай «Лакаматыў». У сезоне 2017 «Лакаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідараў турніру, аднак у выніку заняў чацвёртае месца.

У сезоне 2018, нягледзячы на неблагі старт, «Лакаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які кіраваў камандай на працягу чатырох гадоў, новым трэнерам стаў яго памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад яго кіраўніцтвам «Лакаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда паднялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сезон скончыла на шостым месцы.

У сезоне 2019 каманду ўзначаліў новы трэнер Аляксей Шубянок. «Лакаматыў» з самага пачатку апынуўся ў верхняй частцы табліцы, доўгі час каманда вяла барацьбу за трэцяе месца з брэсцкім «Рухам», у выніку саступіла толькі пасля апошняга тура па асабістым сустрэчам і стала чацвёртай. У пачатку 2020 года Аляксей Шубянок памяняўся пасадамі са сваім памочнікам Андрэем Гараўцовым, які такім чынам зноў узначаліў каманду. Каманда добра пачала сезон 2020, ідучы сярод лідараў, аднак у другой палове сезона выключылася з барацьбы за найвышэйшыя месцы і стала пятай. Пры гэтым ігрок чыгуначнікаў Андрэй Салавей з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У пачатку сезона 2021 каманда страціла лідараў, якіх запрасілі іншыя клубы, але здолела выставіць баяздольны склад. Добра выступаючы супраць аўтсайдараў, «Лакаматыў» тым не менш не здолеў скласці істотнай канкурэнцыі лідарам і знаходзіўся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Замест Андрэя Салаўя асноўным нападнікам каманды стаў Дзяніс Казлоўскі, які хутка выбіўся ў лідары па забітым галам і з 29 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. «Лакаматыў» жа скончыў сезон на шостым месцы з 12.

Чыгуначнікі добра пачалі сезон 2022, але пазней саступілі асноўным канкурэнтам, а шматлікія нічыі адкінулі каманду ў сярэдзіну табліцы. Толькі пад канец чэмпіянату «Лакаматыў» здолеў уключыцца ў барацьбу за магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але фінішаваў шостым. У сезоне 2023 «Лакаматыў» хутка апынуўся ў лідарах табліцы, доўгі час знаходзіўся на другім радку і навязваў канкурэнцыю дзяржынскаму «Арсеналу» за першы радок. У жніўні 2023 года галоўны трэнер чыгуначнікаў Андрэй Гараўцоў узначаліў «Гомель», яго ў якасці выканаўцы абавязкаў замяніў памочнік Андрэй Марозаў. У верасні 2023 года АБФФ патлумачыла, што «Лакаматыў» не зможа прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу. Пасля гэтага вынікі каманды сталі пагаршацца, яна прапусціла наперад магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», скончыла турнір на чацвёртым месцы з 17.

Эмблемы

Гісторыя назваў 2010: «Гомельчыгунтранс-НОД-4» 2011—2016: «Гомельчыгунтранс» з 2017: «Лакаматыў»

Дасягненні Пераможца Другой лігі: 2013

Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года.

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

Трэнерскі штаб Андрэй Марозаў (нар. 1979) — галоўны трэнер Павел Крэчын (нар. 1980) — трэнер Аляксандр Янчанка (нар. 1995) — трэнер па фізпадрыхтоўцы Сяргей Шалай (нар. 1974) — трэнер брамнікаў

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2010 Другая (Д3) 7 34 16 4 14 63–58 52 1/16 фіналу 2011 Другая (Д3) 6 30 14 9 7 49–28 51 1/16 фіналу 2012 Другая (Д3) 4 36 20 9 7 64–27 69 1/16 фіналу 2013 Другая (Д3) 1 24 20 3 1 60–17 63 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 2014 Першая (Д2) 12 30 9 9 12 33–38 36 1/8 фіналу 2015 Першая (Д2) 8 30 12 8 10 45–39 44 1/16 фіналу 2016 Першая (Д2) 3 26 12 8 6 33–24 44 Чвэрцьфінал 2017 Першая (Д2) 4 30 17 6 7 49–36 57 1/16 фіналу 2018 Першая (Д2) 6 28 10 10 8 44–29 40 Чвэрцьфінал 2019 Першая (Д2) 4 28 17 5 6 60–24 56 1/8 фіналу 2020 Першая (Д2) 5 26 13 7 6 56–38 45 1/16 фіналу 2021 Першая (Д2) 6 33 15 9 9 56–39 54 1/8 фіналу 2022 Першая (Д2) 6 24 10 9 5 39–24 39 1/16 фіналу 2023 Першая (Д2) 4 32 19 5 8 55–40 62 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры Генадзь Шабуня (да 2013) Павел Крэчын (2014 — ліпень 2018) Андрэй Гараўцоў ( у ліпені — снежні 2018) Аляксей Шубянок (снежань 2018 — снежань 2019) Андрэй Гараўцоў (студзень 2020 — жнівень 2023) Андрэй Марозаў ( у жніўні — снежні 2023; са студзеня 2024)

Крыніцы

Спасылкі

Лакаматыў Гомель