Часлаў Сіповіч (, в. Дзедзінка, Браслаўскі павет — , ; Псеўданімы: Васіль Друя (В. Д-я), А. Дзедзінка (А. Дз-ка), Крывічанін i інш.) — беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны i культурна-грамадскі дзеяч; гісторык, культуролаг, пісьменнік, публіцыст i перакладчык.
Паходзіў з мнагадзетнай сялянскай сям'i беларусаў-католікаў Вінцука Сіповіча i Ядвігі Тычкі.
У навуцы Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Вучыўся ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў-марыянаў (з 1928). Пасля яе заканчэння вывучаў тэалогію i філасофію ў Віленскім універсітэце імя Стафана Баторыя, але не змог скончыць навучання з-за дзеянняў польскіх уладаўПаводле загаду польскіх уладаў быў, разам з іншымі студэнтамі, выселены з Друйскага кляштара (9.7.1938), і не змог працягваць навучання ва ўніверсітэце, бо вяртацца ў Вільню яму не дазволілі польскія ўлады.. Працягваў навучаннеПа прапанове вышэйшых духоўных улад ордэна марыянаў. на тэалагічным факультэце папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце, дзе падрыхтаваў i абараніў (19.12.1942) доктарскую дысертацыю, прысвечаную мітрапаліту Ясону Смагажэўскаму.
Браў актыўны ўдзел у арганізацыі i дзейнасці Англа-беларускага таварыства. Выступаў з рэфератамі гісторыка-культуралагічнага характару на курсах беларусазнаўства. Член рэдкалегіі навуковага часопіса «The Journal of Byelorussian Studies».
У царкве
Манах-марыянін, тытулярны біскуп марыяметанскі, апостальскі візітатар беларусаў-католікаў у эміграцыі. Доктар багаслоўскіх навук (1942), адзін з беларускіх тэарэтыкаў i прапаведнікаў экуменізму.
Каля 1933—1934 уступіў у навіцыят; прыняў часовы манаскі зарок (1934). Пасвечаны ў святары ў Рыме 16 чэрвеня 1940 г.Надсан А. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. - Мн.: БелФранс, 2004. - 57 с. Адначасова з навучаннем ва Усходнім інстытуце, выконваў абавязкі сакратара генеральнага кіраўніцтва ордэна айцоў марыянаў. Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Вялікабрытаніі (1947)Пастановай Кангрэгацыі па справах Усходняй царквы.. Працаваў у Каардынацыйным камітэце па справах апекі (1949—1960). Удзельнік Другога Ватыканскага сабора (1962—1965), быў там абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў. Генерал ордэна айцоў марыянаў у Рыме (1963—1969). Ганаровы віцэ-прэзідэнт Таварыства Яна Златавуста ў ЛонданеБрытанская арганізацыя, створаная ў 1965 г. з мэтай пашырэння ў англамоўным свеце ведаў пра ўсходняе хрысціянства..
У грамадскім жыцці
Член Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. У складзе ініцыятыўнай групы беларускіх духоўных i свецкіх дзеячаў (П. Татарыновіч, Л. Гарошка, Л. Рыдлеўскі) хадайнічаў перад папам Піем XII аб адкрыцці Беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Адзін з арганізатараў Беларускай школы Св. Кірылы Тураўскага i інтэрната пры Лонданскім доме марыянаў (1961). Iніцыятар i заснавальнік Беларускага дома айцоў марыянаў у Лондане. У жніўні 1965 абраны сябрам Управы беларускага адукацыйнага i дапамогавага фонду ў ЗША. Iніцыятар адкрыцця i заснавальнік Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (май 1971). Удзельнічаў у з’ездах беларускіх каталіцкіх святароў у эміграцыі (1961, 1972). Актыўна супрацоўнічаў з беларускімі эмігранцкімі перыядычнымі выданнямі («Беларус», «Бацькаўшчына», «Божым шляхам»). Публікаваў артыкулы рэлігійнай i культурна-грамадскай праблематыкі ў англамоўных выданнях. У перыядычным друку выступаў пад псеўданімамі.
Літаратура
Бацькаўшчына (Мюнхен). 1960. № 125. Надсан А. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. — Мн., 2004. The Journal of Byelorussian Studies (Лондан). 1981. Kн. 5. № 1.
Спасылкі Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy» Часлаў Сіповіч (пол.)
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мёрскім раёне