Джон Бардзін (, , Медысан, штат Вісконсін, ЗША — , Бостан, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі фізік, адзіны чалавек, які атрымаў дзве Нобелеўскія прэміі па фізіцы: у 1956 г. за транзістар сумесна з Уільямам Брэдфардам Шоклі і Уолтарам Братэйнам і ў 1972 г. за асноватворную тэорыю звычайных звышправаднікоў сумесна з Леонам Нілам Куперам і Джонам Робертам Шрыферам. Цяпер гэтая тэорыя завецца тэорыяй Бардзіна-Купера-Шрыфера, ці проста БКШ-тэорыя. Член Нацыянальнай АН ЗША (1954), Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША (1972). Замежны член Акадэміі навук СССР (1982).

У 1929 г. скончыў Вінсконсінскі, у 1936 г. Прынстанскі ўніверсітэты. З 1935 года ў Гарвардскім, з 1938 — у Мінесоцкім універсітэце. З 1945 г. у «Bell Telephone Laboratories». З 1945 года прафесар Ілінойскага ўніверсітэта.

Узнагароды і прэміі Нобелеўскя прэмія па фізіцы (1956, разам з У. Брайтанам і У. Шоклі) Нобелеўскя прэмія па фізіцы (1972, разам з Л. Куперам і Д. Шыферам) Прэзідэнцкі медаль Свабоды Медаль пашаны IEEE () Вялікі залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1987)

Літаратура Hoddeson, Lillian and Vicki Daitch. True Genius: the Life and Science of John Bardeen. National Academy Press, 2002. (ISBN 0-309-08408-3)

Спасылкі Біяграфія Джона Бардзіна (англ.) Біяграфія Біяграфія з сайта нобелеўскага камітэта Біяграфія з сайта Nobel-Winners.com Біяграфія з сайта гістарычнага цэнтра IEEE Інтэрв’ю Бардзіна пра яго ўражанні ад Прынстана БАРДИН, ДЖОН // Энцыклапедыя Кругасвет

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Двойчы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE Катэгорыя:Постаці амерыканскай электратэхнікі