Павел Канстанцінавіч Валынцэвіч (, мястэчка Вялікая Бераставіца — , Ваўкавыск) — праваслаўны святар, адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфііКацярына Сушко: Мастацкая інтуіцыя сельскага святара // Рэгіянальная газета.
Біяграфія Нарадзіўся 15 мая 1875 года ў мястэчку Вялікая Бераставіца Гарадзенскага павета, у беднай шматдзетнай сям'і дыяканаБездакорнае служэнне дыякана Канстанціна Валынцэвіча ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Бераставіцы // Бераставіцкая газета мясцовай царквы. У 1897 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю, пасля чаго ажаніўся з дачкой святара Дзмітрыя Някрасава, які служыў у г. Вільня, ВерайСтраницы истории: священник Павел Волынцевич // Гродненская епархия. У той жа год пачаў свой службовы шлях псаломшчыкам пры царкве ў вёсцы Мастаўляны на БеласточчынеЗямляк-фоталетапісец Павел Валынцэвіч // Бераставіцкая газета. 6 красавіка 1899 года, вакантнае месца свяшчэнніка ў сяле Касута Вілейскага павета было саступлена маладому псаломшчыку. 25 мая ён быў пасвячоны ў духоўны сан іерэя і прызначаны настаяцелем Касуцкай Свята-Петрапаўлаўскай царквыКасуцкаму храму – 150 гадоў // Шлях перамогі.
З 9 кастрычніка 1902 г. па 1904 год Павел Валынцэвіч працаваў інспектарам царкоўна-прыходскіх школ Дзісенскага павета (без прыхода). З 17 лістапада 1904 года ўзначаліў прыход Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Узмёны (сёння – Міёрскі раён), дзе праслужыў 43 гады. У 1947 годзе прылічаны за штат. Пасля служыў настаяцелем цэркваў у мястэчку Крэва, в. Сабакінцы (цяпер Першамайскае) Гродзенскай вобласці, у 1957 годзе — в. Шарашова (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). Апошнія гады жыў у сям’і сына - мітрафорнага протаіерэя Сергія ВалынцэвічаВолынцевич Сергей Павлович // Православный Свято-Тихоновский гуманитарный Университет (Институт до 2004г.) ў г. Ваўкавыску. Памёр у красавіку 1962 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Ваўкавыска.
Павел Валынцэвіч меў шырокае кола інтарэсаў. Пісаў карціны і іконы, захапляўся астраноміяй і прыродазнаўствам, карыстаўся сонечным гадзіннікам і менавіта па ім выстаўляў час на кішэнным. Сабраў вялікую бібліятэку, якой карысталіся ўсе яго знаёмыя і вернікі. Жыва цікавіўся палітыкай, разводзіў пчол. Найбольшым яго захапленнем было фатаграфаванне. Гэтай новай незвычайнай справай айцец Павел зацікавіўся менавіта ў Касуце. Там і пачаў фатаграфаваць, і першы яго фотаздымак – Свята-Петра-Паўлаўская царква – 1900 год. Здымаў усё, што было навокал, усе падзеі, якія назіраў: бажніцы, гасцей, уборку ўраджаю, будаўніцтва дома, прыродныя з’явыВольга Коласава: Валынцэвіч Павел // Рэгіянальная газета.
25 гадоў ён здымаў сваю сям’ю (тры пакаленні), месцы, дзе яны доўга жылі або бывалі наездамі, будні бліжэйшага асяроддзя.. Унікальнасць фотаархіва Паўла Валынцэвіча яшчэ і ў тым, што вялікая колькасць крохкіх шкляных негатываў прайшлі праз дзве сусветныя вайны, праз калектывізацыю і гады Савецкай улады, і пры гэтым захаваліся цалкам. Самы стары негатыў калекцыі датуецца пачаткам ХХ стагоддзя, а апошні – 1959 годам.. Усяго святаром-фатографам было зроблена больш за 300 кадраў. У іх аўтар паказваў жыццё заходнебеларускай правінцыі таго часу, тых месцаў, дзе ён служыў, альбо ў якіх бываў падчас паездак.
Літаратура
Бібліяграфія
Спасылкі
Приход храма Положения Ризы Пресвятой Богородицы во Влахерне г. Миоры Православный Свято-Тихоновский гуманитарный Университет (Институт до 2004 г.) Телеканал «Союз». Сущность (Минск). Отец Павел Волынцевич
Катэгорыя:Фатографы Беларусі