Універсітэт П’ера і Марыі Кюры — Парыж 6 (Université Pierre et Marie Curie або UPMC — Paris Universitas або Універсітэт Парыж 6) — французскі ўніверсітэт, асноўны праваспадкаемца факультэта прыродазнаўчых навук Парыжскага ўніверсітэта. Універсітэт П’ера і Марыі Кюры ў цяперашні час з’яўляецца самым вялікім навукова-медыцынскім комплексам у Францыі. Ён мае 180 лабараторый, большасць з якіх асацыяваны з CNRS. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 39 месца ў акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету. Размешчаны ў кампусе Жусье, станцыя метро «Жусье».

У 2018 годзе ўвайшоў у склад новага Універсітэта Сарбона.

Гісторыя Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца ў 1901 годзе, калі быў створаны факультэт прыродазнаўчых навук. Сучасны ўніверсітэт заснаваны ў 1971 годзе на базе факультэта прыродазнаўчых навук. У 1974 афіцыйна атрымлівае назву «Універсітэт П’ера і Мары Кюры». У 1990 годзе да ўніверсітэта далучаюць інстытут імя Анры Пуанкарэ, у 2001 годзе — Інстытут астрафізікі Парыжа, у 2005 годзе створаны інстытут па навучанні дактароў навук і політэхнічная школа пры ўніверсітэце.

У 1946 было прынята рашэнне пабудаваць кампус ў Парыжы на месцы Ле-аль-о-вэн (фр. Les halles aux vins). Гэтае месца было абрана ў тым ліку з-за таго, што раней там размяшчалася абацтва Святога Віктора, заснаванае Гільёмам з Шампо. У 1959 годзе праходзіць інаўгурацыя кампуса і ён атрымлівае назву Жусье ў гонар французскага батаніка Антуана Ларана дэ Жусье. Планавалася пабудаваць кампус ў тры этапы для 20 000 студэнтаў, але ў пачатку 1970-х рэальная колькасць студэнтаў перавысіла на 10 000 чалавек першапачатковыя планы і было вырашана не праводзіць трэці этап.

Структура У склад універсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў і 5 інстытутаў.

Факультэты Факультэт медыцыны імя П’ера і Мары Кюры Факультэт хіміі Факультэт фізікі Факультэт інжынерыі Факультэт матэматыкі Факультэт біялогіі Факультэт навакольнага асяроддзя, біяразнастайнасці і зямлі

Інстытуты Інстытут астрафізікі Парыжа Інстытут імя Анры Пуанкарэ Інстытут па падрыхтоўцы дактароў навук Політэхнічны інстытут пры ўніверсітэце Інстытут статыстыкі ўніверсітэта Парыжа

Вядомыя выпускнікі

Сузана Эркулана-Оўзель — бразільская вучоная-нейрабіёлаг

Гл. таксама Адукацыя ў Францыі Сарбона

Спасылкі

Універсітэт П’ера і Мары Кюры

Катэгорыя:Універсітэты Парыжа Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Францыі