Густаў Лебон (; , Нажан-ле-Ратру — ) — французскі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.
Біяграфічныя звесткі Атрымаў класічную адукацыю ў г. Тур. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт (1886).
Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этнічных канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гістарычным працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства.
Светапогляд Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сацыяльнай роўнасці і рэвалюцый, дасягаенні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.
Літаратура Дубянецкі Э. Лебон // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Антраполагі Францыі Катэгорыя:Псіхолагі Францыі Катэгорыя:Сацыёлагі Францыі Катэгорыя:Гісторыкі Францыі Катэгорыя:Сацыяльная псіхалогія Катэгорыя:Расізм Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі