Павел Трубіла (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў «Гомелі», дзе гуляў за дубль. У 2010 годзе перайшоў у рэчыцкі «Ведрыч-97», дзе стаў іграком асновы.
У пачатку 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро», але рэдка з’яўляўся на полі. Сезон 2013 поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У лютым 2014 года пакінуў магілёўскі клуб.
У сакавіку 2014 года вярнуўся ў рэчыцкі клуб, які змяніў назву на «Рэчыца-2014». Быў асноўным іграком і капітанам рэчычан. Са снежня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гомельчыгунтрансе», з якім у сакавіку 2016 года падпісаў кантракт. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду. У маі 2017 года далучыўся да новастворанага рэчыцкага «Спадарожніка». У студзені 2019 года пакінуў рэчыцкую каманду.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Гомель 11 0 2008 дубль Гомель 29 0 2009 дубль Гомель 26 0 2010 (1) Д3 Гомель-2 15 0 2010 (2) Д2 Ведрыч-97 14 1 2011 Д2 Ведрыч-97 24 2 2012 Д2 Дняпро 6 0 2013 дубль Дняпро 2 0 2014 Д2 Рэчыца-2014 21 0 2015 Д2 Рэчыца-2014 26 2 2016 Д2 Гомельчыгунтранс 17 0 2017 Д3 Спадарожнік 19 1 2018 Д3 Спадарожнік 15 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца