Спірыдо́н Нікала́у Марына́тас (; 4 лістапада 1901 — 1 кастрычніка 1974) — грэчаскі археолаг, адзін са стваральнікаў канцэпцыі разбурэння Мінойскай цывілізацыі вулканічным вывяржэннем.

Біяграфія

Распачаў навуковую кар’еру ў 1929 годзе на востраве Крыт, дзе пазнаёміўся з Артурам Джонам Эвансам, першаадкрывальнікам Мінойскай культуры. У 1932 годзе падчас раскопак за 6 км ад Кноса знайшоў рэшткі мінойскай пабудовы, дзе выявіў паклады пемзы. Прыйшоў да высновы, што старажытная цывілізацыя на Крыце была знішчана вывяржэннем вулкана на суседнім востраве Сантарын. Свой погляд здолеў абгрунтаваць у артыкуле, апублікаваным у 1934 г. Вёў пошукі на паўвостраве Пелапанес. У 1967—1974 гадах арганізаваў раскопкі на Сантарыне, дзе адкрыў мінойскі горад Акратыры. Памёр на месцы працы.

З 1937 года — прафесар Афінскага ўніверсітэта. У 1968—1973 гадах — міністр культуры Грэцыі.

Катэгорыя:Археолагі Грэцыі Катэгорыя:Вучоныя Грэцыі Катэгорыя:Міністры Грэцыі