Джэфры Уілкінсан (; , , Ёркшыр — , ) — англійскі хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1965), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1973 (сумесна з Э. О. Фішэрам).
Біяграфія Скончыў (1941) Імперскі каледж навукі і тэхналогіі ў Лондане; працаваў у Англа-амерыкана-канадскім праекце па атамнай энергіі (1943—1946), Каліфарнійскім універсітэце ў групе Г.Сіборга (1946—1950) і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (1950—1951); выкладаў у Гарвардскім універсітэце (1951—1956); прафесар (з 1956 года) Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі ў Лондане.
Працы thumb|left|200px|Каталізатар Уілкінсана RhCl(PPh3)3 Уілкінсан — адзін з заснавальнікаў хіміі металаарганічных злучэнняў пераходных металаў; ім з супрацоўнікамі ўстаноўлена (1952) будова («сэндвічавая») ферацэну. Сярод іншых работ асабліва вылучаецца адкрыццё «каталізатара Уілкінсана» — комплекснага злучэння [(C6H5)3P]3RhCl, універсальнага каталізатара гідравання алефінаў і ацэтыленаў, а таксама сінтэз гексаметылвальфраму і алкільных вытворных іншых пераходных металаў.
Катэгорыя:Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі Вялікабрытаніі