Яго Эмінэнцыя Казімір Свёнтак () — беларускі і польскі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч. У 1994 годзе стаў першым кардыналам у гісторыі незалежнай і суверэннай Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў Валку (цяпер Валга, Эстонія), у сям’і Яна і Веранікі з Крамплеўскіх.
У 1919 годзе, разам з маці Веранікаю і братам Эдвардам, а таксама з сям’ёю Крамплеўскіх дэпартаваны ў Сібір.
Вярнуўшыся з дэпартацыі, Казімір Свёнтэк скончыў гімназію імя Тадэвуша Рэйтана ў Баранавічах (1922—1933).
Да першай споведзі і св. Камуніі прыступіў у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Старых Дукштах, сакрамэнт канфірмацыі прыняў у касцёле пад тым жа тытулам у Баранавічах.
У 1933 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску і пасля заканчэння вучобы, 8 красавіка 1939 года, прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Букрабы ў Пінску.
Душпастырскую паслугу распачаў як вікарый парафіі ў Пружанах 21.04.1939 года і выконваў да 17.12.1944 года за выключэннем трох месяцаў (21.04-22.06.1941), якія правёў у вязніцы. 17.12.1944 года яго другі раз арыштавалі саветы і асудзілі на 10 гадоў ГУЛАГу (зняволенне адбываў у Марыінску, Варкуце, Інце).
Пасля вызвалення з лагера 16 чэрвеня 1954 года кс. Казімір Свёнтэк вярнуўся ў сваю дыяцэзію. 01.12.1954 года атрымаў «даведку» ад дзяржаўнай улады, паводле якой афіцыйна стаў пробашчам катэдральнай парафіі ў Пінску і выконваў гэты абавязак да 1991 года. У гэты час ён атрымлівае прызначэнні: 11 лютага 1988 года становіцца капеланам Яго Святасці; 11 красавіка 1989 — генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі.
13 красавіка 1991 года папа Ян Павел ІІ прызначае яго арцыбіскупам мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.
21 мая 1991 года кс. Казімір Свёнтэк прыняў біскупскае пасвячэнне ў пінскай катэдры. 26 лістапада 1994 года атрымаў годнасць кардынала і тытулярны касцёл ў Рыме св. Джэрарда Маёлі. Ён уваходзіў у склад кардыналаў-прэзбітэраў.
Ён быў першым арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі; першым кардыналам у гісторыі Касцёла ў Беларусі, першым старшынёю Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў лацінскага абраду ў Беларусі (12.02.1999) і першым рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску (2001).
У 1996—2000 гадах кардынал К. Свёнтэк правёў Сінод Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій.
Ён укаранаваў цудадзейныя абразы Маці Божай: у Брэсце (30.06.1996), Лагішыне (10.05.1997), Будславе (02.07.1998), у Гродне (28.08.2005), у Мінску (10.12.2005), у Гудагаі (15.07.2007), у Тракелях (05.07.2009).
У 2000 годзе кардынал К. Свёнтэк заснаваў каталіцкае выдавецтва «Pro Christo» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У тым жа годзе ён атрымаў дазвол на трансляцыю св. Імшы па нацыянальным радыё Рэспублікі Беларусь з мінскай архікатэдры ў кожную нядзелю і ўрачыстасці Каталіцкага Касцёла.
12.06.2001 годзе пасля капітальнага рамонту вернутага будынка былой Пінскай духоўнай семінарыі ён адкрыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага для падрыхтоўкі ў святарства кандыдатаў, якія паходзяць з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій.
14.06.2006 года Папа Бенедыкт XVI адклікаў кардынала з пасады арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з захаваннем абавязкаў Апостальскага Адміністратара ad nutum Sanctae Sedis Пінскай дыяцэзіі. Ад выканання гэтага абавязку ён быў вызвалены 30.06.2011 года.
3.10.2009 года кардынал К. Свёнтэк правёў урачыстае адкрыццё Катэхетычнага каледжа Пінскай дыяцэзіі ў Баранавічах, зарэгістраванага ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь, і аддаў яго ў апеку Маці Божай Лагішынскай і Слузе Божаму біскупу Зыгмунту Лазінскаму.
Усім сэрцам ён падтрымліваў будаўніцтва Дома міласэрнасці ў Лагішыне і радаваўся, калі ён атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю (07.10.2010) і калі адзначалася ўрачыстасць яго аддання ў апеку Найсвяцейшай Панне Марыі, Маці Божага Провіду.
З 19.05.2010 года, калі кардынал зламаў сцегнавую костку левай нагі, ён быў пацыентам шпіталяў у Пінску, Мінску, Любліне.
Памёр 21 ліпеня 2011 года. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску.
Узнагароды
Лаўрэат () — «За выдатныя дасягненні ў галіне сакральнага мастацтва за 1991 год, за адраджэнне рэлігійнага жыцця і аднаўленне з руінаў шматлікіх каталіцкіх святыняў у Беларусі», «за стварэнне сучаснага Каталіцкага Касцёла ў Беларусі» (14.12.1991). Лаўрэат — «За ахвярную працу па адраджэнні рэлігійнага жыцця на ўсходніх тэрыторыях Еўропы» (24.05.1995). 4 ліпеня 1995 года прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Валенса ўзнагародзіў кардынала Казіміра Камандорскім крыжам з зоркаю ордэна адраджэння Польшчы. 12 студзеня 2000 года адзначаны «за чалавечнасць перад абліччам смерці, за любоў і прабачэнне, за нястомнае служэнне на карысць бліжніх» экуменічнай Капітулай гэтага ордэну ў Тамашове Мазавецкім (Польшча). 3 чэрвеня 2000 года абраны ганаровым грамадзянінам горада Піньчова (Польшча) «За заслугі перад народам Айчыны і Касцёла». 15 лістапада 2003 года Грамадскі фонд «Pamięci Narodu Polskiego» («Памяці польскага народу») адзначыў кардынала К. Свёнтка медалём (№ 167) «» (Польшча — наша Маці) за асаблівыя заслугі перад народам і Польшчай. 27 верасня 2004 года Папа Ян Павел ІІ уручыў кардыналу Казіміру Свёнтку ўзнагароду «Fidei testis» («Сведка веры»), прызначаную яму Інстытутам імя Паўла VI у італьянскай Брэшыі. 23 лістапада 2006 года ўзнагароджаны прэзідэнтам Рэспублікі Францыя Жакам Шыракам найвышэйшаю адзнакаю Камандора ордэна Ганаровага легіёну. Быў ён прысуджаны «чалавеку, які для жыхароў Францыі з’яўляецца ўвасабленнем гісторыі беларускага народа на працягу апошніх сямідзесяці гадоў».
Бібліяграфія
Кнігі
Чары Палесся. Дакументальныя фільмы (1968—1986 гг.) ксяндза Казіміра Свёнтка, з DVD-дыскамі, укладанне і прадмова Ю. Гарулёва, Про Хрысто, Мінск 2014. Ks. Kazimierz Świątek, Melodie drewnianej łyżki. Moje wspomnienia, Apostolicum, Ząbki, 2022.
Прэса
Часопіс «Наша вера»
Свёнтэк К., Кроў мучанікаў — зерне новага жыцця, рэферат, прачытаны на Кангрэсе свецкіх католікаў Усходняй Еўропы, № 4 (26), 2003. Свёнтэк К., Юбілей — у цэнтры жыцця Касцёла, № 4 (14), 2000. Свёнтэк К., Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі і папа Ян Павел ІІ, даклад на сімпозіуме «Ян Павел ІІ — чалавек веры і культуры», Мінск 25.11.2006 г., № 4 (38), 2006.
Часопіс «Ave Maria»
Свёнтэк К., Акт падзякі, перапрашэння і прабачэння рыма-каталіцкага Касцёла на Беларусі ў Юбілейным Годзе двухтысячагоддзя хрысціянства, № 12 (67), 2000. Свёнтэк К., Вязню любові ў табэрнакулюме — я дзякую…, № 5-6 (52-53), 1999. Свёнтэк К., Гамілія ў часе Святой Імшы, прысвечанай пачатку І-й Пленарнай Сесіі Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі. 29.09.1997, касцёл святых Сымона і Алены, Мінск, № 10 (36), 1997. Свёнтэк К., Дзеля паяднання і любові… З заключнага слова на ўрачыстай Імшы на Божае Нараджэнне 25.12.1996 г. у мінскай архікатэдры, № 1-2 (27-28), 1997. Свёнтэк К., «Думкаю і сэрцам імкнуся ў Фаціму…» З казання на ўрачыстасці кансэкрацыі касцёла Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, 13.10.1996 г., № 11 (25), 1996. Свёнтэк К., Думкі мае імкнуцца ў Фаціму… Казанне 13.05.1996 г. падчас урачыстасці Маці Божай Фацімскай у г. Баранавічы, № 5 (19), 1996. Свёнтэк К., З прывітальнага ліста да ўдзельнікаў юбілейнай урачыстасці ў мінскай архікатэдры, які Яго Эмінэнцыя даслаў са шпіталя, № 11 (188), 2010. Свёнтэк К., «Каб я да канца жыцця быў сапраўдным слугою Хрыста…», № 4 (265), 2017. Свёнтэк К., Пасвячэнне ў святары (Новая Мыш, 27.05.1995), № 6 (8), 1995. Свёнтэк К., Пастырскае пасланне з нагоды пілігрымкі святароў з Беларусі ў Фаціму 20-26.07.1995 г., № 9-10 (11-12), 1995. Свёнтэк К., Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне году Панскага 1995, № 11-12 (13-14), 1995. Свёнтэк К., Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне году Панскага 1996, № 12 (26), 1996. Свёнтэк К., Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне году Панскага 1997, № 11-12 (37-38), 1997. Свёнтэк К., Пастырскае пасланне на Вялікдзень 1995 года, № 4 (6), 1995. Свёнтэк К., Пастырскае пасланне на Вялікдзень 1996 году Панскага, № (18), 1996. Свёнтэк К., Пастырскае пасланне на Каляды 1994 года, № 2, 1994. Свёнтэк К., Пастырскае пасланне ў справе беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага (21.08.1995 г.), № 9-10 (11-12), 1995. Свёнтэк К., Пастырскі ліст на Божае Нараджэнне 1998 года, № 12 (48), 1998. Свёнтэк К., Пастырскі ліст на Вялікдзень 1997 года, № 3-4 (29-30), 1997. Свёнтэк К., Пастырскі ліст на Вялікдзень 2001 года, № 4 (71), 2001. Свёнтэк К., Развітальнае слова на пахаванні кс. Юзафа Булькі, № 1-2 (178—179), 2010. Свёнтэк К., Узвышэнне Святога Крыжа. Казанне на 15.09.96, Мінск, архікатэдра, № 8-9 (22-23), 1996. Свёнтэк К., Усё аднавіць у Хрысце (пар. Эф 1, 10). Казанне на ўрачыстай інаўгурацыі Сіноду, № 10 (24), 1996. Свёнтэк К., Яшчэ адзін доказ непераможнасці Касцёла, № 9-10 (76-77), 2001.
Памяць 22.09.2011 г. прадстаўнікі гарадской улады г. Пінска прынялі рашэнне аб перайменаванні часткі вуліцы Веры Харужай у вуліцу Казіміра Свёнтка.
Жыццю і дзейнасці кардынала Казіміра Свёнтка прысвечаны
Дакументальныя фільмы
Auguścik S., Kapłan z Gułagu, w 2 cz., Telewizja Polska, «Energopol», 1990. Гарулёў Ю., Fidei testis - Сведка веры, «Стопкадр», 2009. Гарулёў Ю., Mater Misericordiae, «Стопкадр», 1997—2001. Гарулёў Ю., Вяртанне, «Стопкадр», 1999. Гарулёў Ю., Канікулы кардынала, «Стопкадр», 2004. Królak M., Woldan P. Pasterz — Kazimierz Kardynał Świątek, TVP, 2002.
Кнігі
Лялько К., Fidei testis. Сведка веры. Świadek wiary, Pro Christo, Mińsk — Apostolicum, Ząbki 2004. «Мяне заўсёды ратавала вера…». Успаміны пра кардынала Казіміра Свёнтка, Про Хрысто, Мінск 2021. Deo et hominibus serviebat. Служыў Богу і людзям. Służył Bogu i ludziom, падрыхтавалі кс. Станіслаў Паўліна fDP і с. Себасцьяна Грыгель MSF, Про Хрысто, Мінск 2014. Królak S. M., Pasterz na tle epoki. Ksiądz kardynał Kazimierz Świątek, Wydawnictwo Instytutu Teologicznego Księży Misjonarzy, Kraków 2017. «Mnie zawsze ratowała wiara». Wspomnienia o kardynale Kazimierzu Świątku, Widawnictwo «Bernardinum», Pelplin, 2026.
А таксама шматлікія артыкулы ў каталіцкай і светскай прэсе.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кардыналы Беларусі Катэгорыя:Біскупы мінска-магілёўскія Катэгорыя:Біскупы пінскія Катэгорыя:Апостальскія адміністратары Катэгорыя:Мітрапаліты Мінска-Магілёўскія