Эмі́ль Шко́да (, , Пльзень — , Аўстрыя) — чэшскі інжынер і прадпрымальнік. Заснавальнік найбуйнейшага машынабудаўнічага завода Skoda (сёння Škoda Holding As).
Біяграфія і прафесійная дзейнасць
Эміль Шкода нарадзіўся 19 лістапада 1839 года ў Пльзені ў сям’і ўрача Францішака Шкоды. Бацька Эміля быў саветнікам па пытаннях аховы здароўя, меў дваранскі тытул, нададзены імператарам Францам-Іосіфам I. Урачом быў і дзядзька Эміля — Ёзэф Шкода, які жыў у Вене.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Хеб (Чэхія) Эміль працягнуў навучанне спачатку ў Чэшскім Тэхнічным Універсітэце ў Празе, затым і ў Тэхнічным універсітэце Карлсруэ, Германія. Пасля завяршэння вучобы ў якасці інжынера Эміль Шкода накіраваўся праходзіць практыку ў Францыю, Англію і Злучаныя Штаты Амерыкі. Доўгі час правёў у Прусіі — адной з самых тэхнічна развітых краін таго часу. Але з пачаткам аўстра-прускай вайны ў 1866 годзе Эміль вярнуўся ў свой родны горад Пльзень, дзе стаў галоўным інжынерам фабрыкі тэхнікі Валенштайна-Вартэнберга. Праз тры гады, у 1869 годзе, ён купіў фабрыку, перанёс яе з цэнтра горада на ўскраіну і пачаў пашыраццаЭміль Шкода.
У 1876 годзе адкрылася першае замежнае прадстаўніцтва ў Кіеве, пазней былі створаны прадстаўніцтвы і ў іншых краінах. У 1880-х гадах фабрыка ўяўляла сабою сучаснае ліцейнае і металаапрацоўчае прадпрыемства, здольнае вырабляць ліццё вагой у дзясяткі тон. Пад кіраўніцтвам Эміля Шкоды кампанія пачала вытворчасць абсталявання для цукровых і піваварных заводаў, руднікоў. У 1886 годзе кампаніяй Skoda была пабудавана чыгунка, а ў 1890 годзе пабудаваны новы завод па вытворчасці зброі для аўстра-венгерскай арміі. У 1896 годзе была пабудаваная новая зала зброевага завода, што дазволіла кампаніі стаць адным з найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў зброіБіяграфія Эміля Шкоды.
Эміль Шкода таксама прымаў удзел у стварэнні бровара Gambrinus.
12 снежня 1899 года завод Skoda быў ператвораны ў акцыянернае таварыства, у якім Эміль Шкода стаў генеральным дырэктарам. За развіццё машынабудавання ў Чэхіі Эміль Шкода атрымаў шматлікія ўзнагароды. Сярод іншага, ён быў членам парламента дзяржавы і шэрагу прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў.
Эміль Шкода памёр 8 жніўня 1900 года ў цягніку на шляху з Аўстрыі, дзе ён знаходзіўся на курорце, у сяле Зэлцтал, Штырыя. Пахаваны на Свята-Мікалаеўскіх могілках у Пльзені. Яго пахаванне было велізарнай падзеяй для горада і ваколіц. Надмагільная пліта з бронзавым надпісам «Эміль Рытэр фон Шкода», працы італьянскага скульптара Рафаэла Раманэлі, была ўстаноўлена ў 1903 годзе.
Гл. таксама Škoda Auto
Спасылкі Osobnosti.unas Emil Škoda Афіцыйны сайт ŠKODA HOLDING a.s. Osobnosti — Emil Škoda
Катэгорыя:Выпускнікі Тэхналагічнага інстытута Карлсруэ Катэгорыя:Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Škoda