Ігар Чараднічэнка (нар. , ) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў харкаўскім «Металісце», але пазней перастаў трапляць у асноўны склад. У 2005 перайшоў у клуб «Александрыя», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да выхаду ў Прэм’ер-лігу ў 2011 годзе.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ». У жодзінскім клубе трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам гуляў як флангавы абаронца. У жніўні 2013 года быў выцеснены з асноўнага складу Віталем Казанцавым і пасля з’яўляўся на полі эпізадычна. У студзені 2014 года пакінуў жодзінскі клубЧередниченко покидает «Торпедо-БелАЗ» и возвращается в «Александрию».
Пасля «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў вярнуцца ў «Александрыю», але не падышоўИгорь Чередниченко не смог закрепиться в составе «Александрии» і ў сакавіку 2014 года стаў іграком кіраваградскай «Зоркі»Официально. Козаченко и Чередниченко — игроки Звезды. Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.
У лютым 2015 года праходзіў прагляд у беларускім «Слуцку», але не падышоў клубуЧередниченко и Кривошеенко покинули «Слуцк» . У выніку ў сакавіку 2015 стаў іграком крыварожскага «Гарняка»Горняк подписал Чередниченко и Ямполя. Пазней выступаў за харкаўскі «Геліяс». Улетку 2017 года далучыўся да клуба «Металіст 1925». Дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Першую лігу, але сам па заканчэнні сезона 2017/18 перайшоў у жытомірскае «Палессе».
У сакавіку 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, аднак працягнуў выступаць і пазней на аматарскім узроўні за клуб «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2010/11
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мыкалаіўка Катэгорыя:Ігракі ФК Палессе Жытомір Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Геліяс Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст-2 Харкаў