Уладзімір Пяцігорац (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2010 стаў асноўным брамнікам. Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 года перайшоў у «Гарадзею».

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе стаў трэцім брамнікам. Свой адзіны матч у аснове правёў 7 ліпеня 2013 года супраць «Гомеля», у гэтым матчы прапусціў гол з чужой паловы поля ад Аляксандра Карніцкага.

У лютым 2014 года вярнуўся ў «Гарадзею», дзе стаў другім брамнікам пасля Сімаса Скіндэрыса. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй». У сезоне 2015 з’явіўся на полі толькі двойчы, абодва разы ў матчах Кубка Беларусі.

У лютым 2016 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і «Лідзе», але беспаспяхова. У выніку, папоўніў склад мінскага «Тарпеда», дзе стаў асноўным брамнікам. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб, аднак у лютым 2018 года вярнуўся ў каманду і неўзабаве падпісаў новае пагадненне. Сезон 2018 пачынаў у дублі тарпедаўцаў, пазней стаў рэзервовым брамнікам, на полі з’явіўся ў адным матчы.

У сакавіку 2019 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Тарпеда» і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны». У складзе каманды чаргаваўся на полі з Сяргеем Туранком, дапамог бабруйчанам перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2020 года стала вядома, што брамнік пакідае «Белшыну».

У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Стаў асноўным брамнікам каманды, разам з ёй выйшаў у Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам». У першай палове 2021 года быў другім брамнікам «Спадарожніка» пасля Канстанціна Рудзянка.

У ліпені 2021 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал». У складзе каманды чаргаваўся з Данілам Сокалам, разам з «Арсеналам» трэці раз запар перамог у Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб, пасля чаго некаторы час праходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры». У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Стаў другім брамнікам каманды, саступіўшы канкурэнцыю Уладзіміру Жураву. У лютым 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў магілёўскі клуб.

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Мінска». У камандзе быў другім брамнікам пасля Аляксандра Нячаева. Пакінуў сталічны клуб у снежні 2023 года.

У лютым 2024 года далучыўся да гомельскага «Паперпрама». У ліпені 2024 года пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера У 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель