Антон Сякрэт (нар. , станіца Брухавецкая, Краснадарскі край) — расійскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе «Краснадар-2000», а пасля спынення яго існавання ў пачатку 2011 года перабраўся ў «Кубань». Гуляў пераважна за моладзевы склад. 31 сакавіка 2012 года дэбютаваў за клуб у Прэм'ер-лізе: выйшаў на замену на 75-й хвіліне і забіў гол на 88-й у матчы супраць ЦСКА (1:1).
Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў астраханскім «Валгары». У сакавіку 2013 года перайшоў у арэнду ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»У "Торпедо-БелАЗ" появился Секрет, у ліпені 2013 года вярнуўся ў «Кубань»Секрет покинул «Торпедо-БелАЗ». У верасні 2013 года адправіўся ў арэнду ў растоўскі СКВАСекрет пополнил ряды СКВО .
У 2014 годзе выступаў за моладзевы склад «Кубані». У студзені 2015 года па закачнэнні кантракта пакінуў краснадарскі клубФутболисты Жавнерчик, Карюкин, Секрет, Олисе, Уренья покидают "Кубань".
У 2015 годзе далучыўся да клуба «Акіян» з чэмпіянату Крыма. З лета 2016 года выступаў у чэмпіянаце Краснадарскага края, у 2018 годзе разам з белаглінскім «Коласам» стаў чэмпіёнам края.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Акіян Керч Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК СКА Растоў-на-Доне Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Краснадар-2000