right|thumb|200px|Сузор'е Арыён з атласа «Уранаметрыя» Атлас зорнага неба — зборнік карт, якія паказваюць нерухомыя або павольна зменлівыя аб'екты зорнага неба, з якіх адны назіраюцца непасрэдна - зоркі, туманнасці, галактыкі; іншыя ўведзеныя па дамоўленасці - межы і лініі сузор'яў; некаторыя маюць адмысловы характар - радыянт метэорных патокаў.

Гістарычныя атласы Атласам зорнага неба папярэднічалі ілюстрацыйныя выявы сузор'яў, у асноўным, міфалагічнага характару. Нягледзячы на часам выдатную выразнасць адлюстравання фігур, гэтыя публікацыі нельга лічыць астранамічнымі працамі: дакладнасць нанясення сузор'яў саступала нават дакладнасці, што дасягалася пры славесным апісанні, прынятым ў працах антычных астраномаў.

Атласы зорнага неба працяглы час ўтрымлівалі акрамя малюнкаў зорак графічныя фігуры сузор'яў. Гэта дыктавалася не толькі традыцыяй або эстэтычным пачуццём аўтараў, але і астранамічнай практыкай таго часу: каардынаты зорак на небе фіксаваліся з дапамогай слоўнага апісання іх становішча ў постацях персанажаў сузор'яў, пры гэтым дасягалася дакладнасць да 8 хвілін дугі.

Некаторыя гістарычныя атласы: «Кніга нерухомых зорак» ас-Суфі (960). «Гурганскі зідж» Улугбека (1437). «Атлас сузор'яў» Алесандра Пікаламіні ў кнізе «Аб сусветнай сферы і нерухомых зорках» (De la sfera del mondo e delle stelle fisse) (1540). «Тэатр Свету» (Theatrum Mundi) Джавані Паала Галучы (1548)." «Уранаметрыя» Іагана Баера (1603). «Уранаграфія» Яна Гевелія (1690). «Atlas Coelestis» Джона Флемстыда (1729). «Уранаграфія» Іагана Бодэ (1801).

Спасылкі Атлас зорнага неба назіральніка-пачаткоўца 10 сканіраваных атласаў зорнага неба Deep Sky Reiseatlas — Telrad карта — Oculum, Erlangen, Германія (11/2005) — ISBN 3-938469-05-6.

* Катэгорыя:Гісторыя астраноміі