Афелія () — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 20 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 8. Не была даступная для назіранняў, пакуль касмічны тэлескоп «Хабл» не атрымаў адпаведныя выявы ў 1997 годзе. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Гамлет». Таксама пазначаецца як Уран VII.
За выключэннем арбіты, радыуса ў 23 км і геаметрычнага альбеда 0,08, аб Афеліі практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Афелія выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,3.
Афелія выконвае ролю спадарожніка-пастуха на знешнім краі кольца Эпсілан Урана. Арбіта Афеліі размяшчаецца ўнутры сінхроннай арбіты Урана, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл.
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Урана Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1986 годзе