Калібан () — другі па велічыні нерэгулярны спадарожнік Урана. Звяртаецца ў зваротным кірунку.
Калібан быў адкрыты 6 верасня 1997 года Глэдманам, Нікалсанам, Бернсам і Кавеларсам з дапамогай 200-цалёвага тэлескопа Паламарскай абсерваторыі разам з Сікараксай і атрымаў часовыя абазначэнні S/1997 U 1 і Уран XVI. Спадарожнік названы ў гонар дзеючай асобы п'есы Уільяма Шэкспіра «Бура». Дыяметр спадарожніка 72 кіламетры (альбеда прыкладна 0.04), гэта другі па велічыні нерэгулярны спадарожнік Урана пасля Сікараксы. Элементы арбіты маюць падобныя рысы з элементамі арбіты Стэфана. Можна зрабіць здагадку аб іх агульным паходжанні. Перыяд звароту вакол уласнай восі 2.7 гадзіны атрыманы з крывой бляску спадарожніка. Па некаторых дадзеных Калібан мае злёгку чырвоны колер (BV = 0.83 VR = 0.52 , BV = 1.23 VR = 0.47) больш чырвоны Сікараксы, але менш чырвоны, чым вялікая частка аб’ектаў Пояса Койпера.
Крыніцы
Спасылкі Caliban Profile by NASA’s Solar System Exploration David Jewiit pages Scott Sheppard pages Эфемерыды IAU-NSES Элементы арбіты NASA JPL
Катэгорыя:Спадарожнікі Урана Катэгорыя:Нерэгулярныя спадарожнікі Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1997 годзе