«Лю́тэр» () — біяграфічны фільм пра жыццё Марціна Лютэра (1483—1546). У галоўнай ролі здымаўся Джозеф Файнс</sup>, зняты ў 2003 годзе MGM, часткова фінансаваўся Thrivent Financial for Lutherans. Фільм ахоплівае жыццё Лютэра ад таго часу, як ён стаў манахам у 1505 годзе і да Аўгсбургскага рэйхстага ў 1530 годзе.

Сюжэт Фільм пачынаецца з таго, як падчас навальніцы ў 1505 годзе Лютэр вяртаецца дадому. З-за страху страціць сваё жыццё падчас шторму Лютэр аддае сваё жыццё Богу і становіцца манахам.

У наступнай сцэне, гэта 1507 г., Лютэр ужо манах у Эрфурце. Падчас свайго знаходжання ў манастыры ён увесь час занепакоены поглядам Бога як Бога нянавісці і помсты. Марціна натхняе Іаган фон Штаўпіц, старэйшы манах, які з’яўляецца яго настаўнікам. Штаўпіц кажа Лютэру глядзець на Ісуса Хрыста замест сябе.

Пазней Лютэр дастаўляе ліст для Штаўпіца ў Рым, дзе ён быў абураны амаральным ладам жыцця рымлян. Ён таксама разглядае чэрап, як лічыцца Яна Хрысціцеля, і набывае індульгенцыю. З гэтага часу Лютэр пачынае сумнявацца ў сапраўднасці індульгенцыяў.

Недакладнасці У фільме Лютэр спасылаецца на Біблію па кнігах, раздзелах і вершах. Але да 1551 года, Біблія не была падзеленая на вершы. Лютэр паказаны з малатком ля дзвярэй Вітэнбергскага сабора і сваімі 95 тэзісамі, якія неадкладна былі прачытаныя мінакамі. Насамрэч, простыя людзі не былі б у стане прачытаць тэзісы, якія першапачаткова былі напісаны па-лацінску, потым перакладзены на нямецкую мову і надрукаваны. Цягам двух месяцаў яны шырока распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы пра Марціна Лютэра Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы MGM Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра хрысціянства Катэгорыя:Фільмы Эрыка Ціла Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг