Аба́б'е — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Вялікае Абаб'е. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 1,4 км². Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 3,27 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 10,5 км. Аб’ём вады 2,54 млн. м³. Плошча вадазбору 32,8 км².
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, парослыя лесам і хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі доўгіх вузкіх заліваў. Берагі нізкія. Дно плоскае, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей укрыта крэмнязёмістым сапрапелем. Возера зарастае падводнай расліннасцю па ўсёй плошчы.
Эўтрофнае, слабапраточнае. Пратокамі злучана з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, з возера выцякае рака Абабіца.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, карп, плотка, гусцяра, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб Сустракаецца судак.
Літаратура
Спасылкі Абаб'е
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Абабіцкая група азёр