Саксонскі палац () — знішчаны палац у стылі класіцызму, які знаходзіўся ў Варшаве паміж Саксонскім садам і плошчай Юзафа Пілсудскага.
Палац быў разбураны гітлераўскімі войскамі пасля паразы Варшаўскага паўстання 1944 года і да цяперашняга часу не адноўлены. Ад яго засталіся толькі тры аркады, пад якімі знаходзіцца Магіла Невядомага Салдата.
Гісторыя thumb|злева|Саксонскі палац у XVII стагоддзі thumb|злева|Саксонскі палац каля 1890 года thumb|злева|Саксонскі палац каля 1930 года thumb|злева|Разваліны Саксонскага палаца ў 1945 годзе Пасля 1661 года вялікі падскарбі каронны Ян Анджэй Морштын пабудаваў палац у стылі барока з чатырма вежамі па вуглах. У 1713 годзе палац быў набыты каралём Аўгустам Моцным, які пачаткаў перабудову будынка. Працы пад кіраўніцтвам архітэктараў Карла Фрыдрыха Пёпельмана () і Даніэля Раўха () доўжыліся да 1748 года, але ўжо ў 1724 годзе палац стаў каралеўскай рэзідэнцыяй.
З заходняга боку палаца кароль Аўгуст Моцны заснаваў напачатку XVIII стагоддзя Саксонскі сад () — рэгулярны парк, у які з мая 1727 года быў адкрыты доступ усім жыхарам Варшавы. Пасля смерці караля Аўгуста III у 1763 годзе палац страціў статус рэзідэнцыі і паступова прыходзіў да заняпаду. З усходняга боку палаца ў 1791 годзе была створана Саксонская плошча, цяперашняя плошча Маршала Юзафа Пілсудскага.
У 1837 годзе архітэктар Адам Ідзкоўскі па замове варшаўскага камерсанта Івана Скварцова распрацаваў праект перабудовы палаца. Замест разбуранай сярэдняй часткі будынка архітэктар пабудаваў у 1839–1842 гадах каланаду на адзінаццаці аркадах. Фасады палаца былі перабудаваны ў стылі класіцызму. У 1862-1915 гадах у палацы размяшчалася камандаванне III-й Варшаўскай ваеннай акругі.
У 1923 годзе перад каланадай быў усталяваны помнік князю Юзафу Панятоўскаму працы дацкага скульптара Бертэля Торвальдсена, прывезены польскімі войскамі з гомельскага палаца Паскевіча. У 1925 годзе пад аркадамі каланады была створана магіла Невядомага Салдата. Да 1939 года ў палацы знаходзіўся генеральны штаб Войска Польскага.
Пасля Другой сусветнай вайны разваліны палаца былі знесены, астатнія падмуркі былі засыпаны зямлёй і засеяныя травой. Магіла Невядомага Салдата была адноўлена. У 2006 годзе распачаты даследаванні на прадмет магчымасці адбудовы палаца. Былі адкапаны падмуркі, абвешчаны конкурс на праект аднаўлення пабудовы.
Гл. таксама Ян Зыгмунт Дэйбель
Бібліяграфія M. M. Drozdowski, A. Zahorski "Historia Warszawy", PWN, Warszawa, 1975.
Спасылкі Фатаграфіі да 1939 года
Катэгорыя:Палацы Варшавы Катэгорыя:Знесеныя збудаванні