thumb|250px|Нейроны кары вялікіх паўшар'яў галаўнога мозгу

Кара вялікіх паўшар'яў галаўнога мозга ці кара галаўнога мозга () — структура галаўнога мозга, слой шэрага рэчыва таўшчынёй 1,3—4,5 мм, які размешчаны па перыферыі паўшар'яў вялікага мозга і пакрывае іх. Найбольшая таўшчыня адзначаецца ў верхніх участках перадцэнтральнай, постцэнтральнай звілін і парацэнтральнай долькі.

Кара галаўнога мозга адыгрывае вельмі важную ролю ў ажыццяўленні вышэйшай нервовай (псіхічнай) дзейнасціМ. Р. Сапин, Анатомия человека в 2х томах — М.: Просвещение, 1995. — ISBN 5-09-004385-X.

У чалавека кара складае ў сярэднім 44% ад аб'ёму ўсяго паўшар'я ў цэлым. Плошча паверхні кары аднаго паўшар'я ў сталага чалавека ў сярэднім роўная 220 000 мм². На паверхневыя часткі прыпадае 1/3, на тыя, што залягаюць у глыбіні паміж звілінамі — 2/3 усёй плошчы кары.

Велічыня і форма барознаў схільныя да значных індывідуальных ваганняў — не толькі мозг розных людзей, але нават паўшар'і адной і той жа асобіны па малюнку барознаў не зусім падобныя.

Усю кару паўшар'яў прынята падзяляць на 4 тыпы: старажытная (палеакортэкс), старая (архікортэкс), новая (неакортэкс) і прамежкавая кара (якая складаецца з прамежкавай старажытнай і прамежкавай старой кары). Паверхня неакортэкса ў чалавека займае 95,6%, старой 2,2%, старажытнай 0,6%, прамежкавай 1,6%.

Літаратура Биологический энциклопедический словарь. – М., 1986. Энциклопедический словарь медицинских терминов. Т. 2. – М., 1983.

Катэгорыя:Нейраанатомія Катэгорыя:Галаўны мозг