Прэні́т, Ca2Al(AlSi3O10)(OH)2 — пародаўтваральны мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідраксідалюмасілікат кальцыю. Названы ў гонар першаадкрывальніка — галандца Х. ван Прэна, які ў 1783 годзе прывёз яго з Паўднёвай Афрыкі ў ГерманіюОписание минерала Пренит // Каталог Минералов. RU .
Паўпразрысты або празрысты крохкі мінерал жоўта-зялёнага, белага, шэрага колеру са шкляным бляскам. Крышталізуецца ў рамбічныя сінгоніі. Утварае сфераліты, суцэльныя масы, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты і пражылкі. Ясна выражаныя крышталі сустракаюцца зрэдку. Цвёрдасць па шкале Моаса 6,5. Шчыльнасць 2800—2950 кг/м³.
Сустракаецца ў вулканічных лавах, гідратэрмальных зонах. З’яўляецца выніковым прадуктам раскладання сілікатаў. Радовішчы ў Германіі, Аўстрыі, Кітаі, Італіі, Францыі, ЗША. Празрыстыя крышталі ювелірнай якасці знаходзяць у Новым Паўднёвым Уэльсе (Аўстралія), Кітаі, Шатландыі, Паўднёвай Афрыцы і ЗША.
Літаратура
Пренит // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона/ В современной орфографии. — Петербург: Издательское общество «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1907—1909.
Спасылкі Пренит // Каталог Минералов. RU
Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Сілікаты (мінералы)