Амура-Якуцкая магістраль () — чыгунка, якая будуецца ў Якуціі. Цягнецца на 830 км ад Беркакіта (канцовая кропка галіны БАМу Тында-Беркакіт) у мерыдыянальным кірунку да Якуцка. Будаўніцтва пачалося ў 1985 годзе. У 2004 годзе быў адкрыты пасажырскі рух на ўчастку Алдан-Тамот (вагон Тамот-Масква ідзе 5,5 сутак). Завяршэнне будаўніцтва плануецца на 2012 г. Пры гэтым разглядаецца два варыянты канцовага пункту: пасёлак Ніжні Бесця́х на супрацьлеглым ад Якуцку беразе Лены; непасрэдна Якуцк з будаўніцтвам 3-кіламетровага чыгуначна-аўтамабільнага мосту праз Лену.
Будаўніцтва чыгункі значна палепшыць транспартнае становішча Якуціі і яе адміністрацыйнага цэнтру.
Спасылкі
Схема АЯМа
Катэгорыя:Транспарт у Расіі Катэгорыя:Якуція