Новасібірск (, да 1926 года — Нова-Нікалаеўск) — трэці па колькасці насельніцтва горад Расіі, найбуйнейшы горад яе азіяцкай часткі, адміністрацыйны цэнтр Сібірскай федэральнай акругі, Новасібірскай вобласці і Новасібірскага раёна (у склад апошняга не ўваходзіць), цэнтр Заходне-Сібірскага эканамічнага раёна. Горад абласнога значэння, утварае муніцыпальнае ўтварэнне горад Новасібірск са статусам гарадской акругі. Месца знаходжання Паўнамоцнага прадстаўніцтва Прэзідэнта РФ у Сібірскай федэральнай акрузе, прэзідыума Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, Пятага апеляцыйнага суда агульнай юрысдыкцыі і Касацыйнага ваеннага суда.
Цэнтр Новасібірскай агламерацыі. Найбуйнейшы гандлёвы, дзелавы, культурны, транспартны, адукацыйны і навуковы цэнтр Сібіры.
Заснаваны ў 1893 годзе, статус горада атрымаў 28 снежня 1903 (10 студзеня 1904) года. Насельніцтва — 1 635 338 чалавек (2023), самы шматнаселены горад азіяцкай часткі Расіі і самае вялікае ў Расіі муніцыпальнае ўтварэнне — горад без статусу суб’екта Расійскай Федэрацыі.
Размешчаны на абодвух берагах ракі Об побач з Новасібірскім вадасховішчам, утвораным на Обі, перагароджанай плацінай Новасібірскай ГЭС. Тэрыторыя горада — 502,7 км².
Гісторыя Узнік у 1893 годзе як Новая вёска разам з будаўніцтвам чыгуначнага маста цераз р. Об, пры правядзенні Транссібірскай магістралі. У 1894 годзе Новая вёска перайменавана ў пасёлак Аляксандраўскі, а ў 1895 годзе — у пасёлак Нованікалаеўскі, пераўтвораны ў снежні 1903 года (па новым стылі — у студзені 1904 года) у горад Нованікалаеўск Томскай губерні. У 1902 годзе ў чыгуначным дэпо была створана першая сацыял-дэмакратычная група. Савецкая ўлада ў горадзе абвешчана 13 (26) снежня 1917 года. 26 мая 1918 года ўлада ў Нованікалаеўску перайшла ў рукі белагвардзейскага ўрада, а 18 лістапада 1918 — калчакоўцаў. 14 снежня 1919 года горад заняты Чырвонай Арміяй. У 1921-25 гадах — цэнтр Нованікалаеўскай губерні, з 1925 — акруговы горад Сібірскага краю. З 1930 года Новасібірск — цэнтр Заходнесібірскага краю, з 1937 — Новасібірскай вобласці У 1930-я гады Новасібірск ператварыўся ў буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 у горадзе былі размешчаны многія прамысловыя прадпрыемствы і насельніцтва, эвакуіраваныя з заходніх раёнаў СССР.
Прамысловасць
Новасібірск — адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Заходняй Сібіры. Звышвысокая канцэнтрацыя прамысловай вытворчасці; тры чвэрці ўсёй прамысловай прадукцыі Новасібірскай вобласці вырабляецца ў горадзе. Інстытут тэрытарыяльнага планавання «Урбаніка» ў 2013 годзе ацаніў агульны аб’ём прамысловай вытворчасці горада ў 158,3 млрд рублёў, змясціўшы Новасібірск на 43 месца ў рэйтынгу прамысловых гарадоў Расіі. Аснову прамысловага сектара горада складаюць каля 230 буйных і сярэдніх у асноўным высокатэхналагічных прадпрыемстваў. Вядучымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца энергетыка, газазабеспячэнне, водазабеспячэнне, металургія, металаапрацоўка, машынабудаванне, на іх долю прыпадае 94 % усёй прамысловай вытворчасці горада.
Найбуйнейшымі прамысловымі кампаніямі горада з’яўляюцца: Рэгіянальныя электрычныя сеткі, Новасібірскі завод хімканцэнтратаў (атамная прамысловасць), Сібірская харчовая кампанія, камбінат паўфабрыкатаў «Сібірскі Гурман», кампанія «Праксіма», птушкафабрыка «Кастрычніцкая», КДВ Новасібірск (харчовая прамысловасць), Элсіб, НДІ вымяральных прыбораў — Новасібірскі завод ім. Камінтэрна (машынабудаванне, радыётэхніка), Новасібірскі прыладабудаўнічы завод (машынабудаванне), Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна (чорная металургія), завод «Ферум» (чорная металургія), Новасібірскі патронны завод, ВПК-Ойл, Сібіяр (хімічная і нафтахімічная прамысловасць), завод «Экран» (шкляная прамысловасць), Газпрам міжрэгіёнгаз Новасібірск (размеркаванне і рэалізацыя газу), Новасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. Чкалава, Новасібірскі афінажны завод.
Насельніцтва
Адукацыя Новасібірская дзяржаўная кансерваторыя імя М. І. Глінкі Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт Новасібірскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт Новасібірскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Новасібірскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт Новасібірскі дзяржаўны тэатральны інстытут Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт Новасібірскі хіміка-тэхналагічны каледж імя Дз. І. Мендзялеева Сібірскі дзяржаўны ўніверсіэт воднага транспарту Сібірскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін
Культура
Музеі Новасібірскі дзяржаўны краязнаўчы музей Новасібірскі дзяржаўны мастацкі музей Новасібірскі музей чыгуначнай тэхнікі
Тэатры Новасібірскі тэатр оперы і балета Новасібірскі абласны тэатр лялек Новасібірскі музычны тэатр Стары дом (тэатр, Новасібірск) Чырвоная паходня
Кінатэатры У горадзе больш за 20 дзеючых кінатэатраў, найстарэйшымі з якіх з’яўляюцца кінатэатр ім. У. Маякоўскага (1923 год, раней называўся «Раскіно» і «Саўкіно»), «Перамога» (1926 год — «Пралеткіно» і «Кастрычнік»), «Аўрора», «Гарызонт». Ёсць залы з падтрымкай стэрэафільмаў. У горадзе працуе кінатэатр «Сінема Парк» з залай IMAX і IMAX 3D, а таксама кінатэатры з падтрымкай тэхналогіі 4D.
Транспарт
З Новасібірска пачынаецца магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт». У горадзе працуюць Новасібірскі метрапалітэн, Новасібірскі трамвай, Новасібірскі аўтобус і Новасібірскі тралейбус.
У горадзе ёсць 3 аўтамабільныя масты цераз Об — Дзімітраўскі, Акцябрскі, Бугрынскі. Дадатковая пераправа — цераз плаціну ОбГЭС. Вядзецца будаўніцтва чацвёртага моста ў створы вуліц Іпадромскай і Станцыйнай (групай «ВІС»https://wek.ru/doev-dmitrij-mytishhinskaya-xorda-odin-iz-masshtabnyx-infrastrukturnyx-proektov-v-sfere-transportahttps://www.ridus.ru/doev-dmitrij-karera-upravlenca-402929.html). У Новасібірскім раёне каля пасёлка Мочышча знаходзіцца паўночны мост цераз Об, ён выкарыстоўваецца транзітным транспартам і жыхарамі Новасібірска для выезду з горада. У межах горада размешчаны 2 вялікія аўтамабільныя масты цераз раку Іня.
Спорт «Сібір-Арэна» Сібір (канцэртна-спартыўны комплекс) стадыён «Спартак»
Славутасці Сабор Аляксандра Неўскага (Новасібірск) Сабор Праабражэння Гасподняга (Новасібірск) Троіца-Уладзімірскі сабор Стокватэрны дом Дом артыстаў (Новасібірск) Дом грузчыкаў (Новасібірск) Дом купца Крукава Дом Сацземляробства (Новасібірск) Новасібірскі заапарк Новасібірскі цырк Палац культуры імя Чкалава (Новасібірск) Цэнтральны сібірскі батанічны сад Паліклініка №1 (Новасібірск) Рынчын-дацан
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Уладзімір Юр’евіч Анцюфееў Любоў Пятроўна Баннава (нар. 1953) — беларускі архітэктар. Уладзімір Георгіевіч Булатаў Людміла Аляксандраўна Жлоба (нар. 1947) — беларускі архітэктар. Алёна Ігараўна Заварзіна Андрэй Пятровіч Звягінцаў Альберт Канстанцінавіч Зензін (1940—1984) — беларускі архітэктар. Юрый Іванавіч Івашчанка (нар. 1943) — беларускі архітэктар. Валянцін Сяргеевіч Кароўкін Станіслаў Нічыпаравіч Князеў (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, юрыст, гісторык. Доктар юрыдычных навук (2005), прафесар права (2001). Генерал-маёр (1994). Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў Уладзімір Дзмітрыевіч Маркаў (нар. 1936) — беларускі архітэктар. Андрэй Мукавозчык (нар. 1963) — беларускі калумніст. Васіль Васільевіч Нікіфараў Іосіф Мацвеевіч Панамароў (нар. 1936) — беларускі архітэктар. Андрэй Уладзіміравіч Панін Барыс Сямёнавіч Папоў (нар. 1940) — беларускі архітэктар. Аляксандр Барысавіч Пушны Аляксей Іванавіч Сарокін (нар. 1938) — беларускі архітэктар. Аляксандр Леанідавіч Сахно (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Новасібірскай вобласці
Катэгорыя:Гарады-мільянеры Расіі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1893 годзе