Гігес (, каля 680 г. да н. э.—644 г. да н. э.) — валадар Старажытнай Лідыі, заснавальнік дынастыі Мермнадаў.

Паводле Герадота, Гігес прыйшоў да ўлады ў Сардах, калі выгнаў нашчадкаў Геракла, якія кіравалі Лідыяй 22 пакаленні (каля 505 гадоў). Першаснай задачай Гігеса стала барацьба з кімерыйцамі, што спусташалі захад Малой Азіі. Для гэтага ён заключыў саюз з асірыйскім валадаром Ашурбаніпалам. Гігес таксама імкнуўся распаўсюдзіць сваю ўладу на Іонію. Загінуў падчас чарговага нашэсця кімерыйцаў.

Нашчадкам Гігеса быў вядомы лідыйскі валадар Кроз.

Спасылкі

Lydia

Катэгорыя:Гісторыя Турцыі Катэгорыя:Лідыя