Каралеўская опера ў Стакгольме — оперны тэатр у сталіцы Швецыі Стакгольме заснаваны ў 1782 годзе.
Будынак тэатра знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма, на ўсходнім боку плошчы Густава Адольфа (). Цяпер у рэпертуары тэатра оперныя спектаклі і балеты, балетаў каля 40 працэнтаў.
Опера мае ўласны сімфанічны аркестр, які выступае з канцэртаміМузыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 6. Хейнце — Яшугин. 1108 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1982 (стб. 302—303).
Гісторыя Першая оперная трупа ў Швецыі была створана каралём Густавам III. Першае прадстаўленне (опера нямецкага кампазітара было дана 18 студзеня 1773 года, аднак оперны тэатр не быў створаны аж да 1782 года.
У 1775 годзе было распачата будаўніцтва будынка для тэатра. Аўтарам праекта будынка быў архітэктар . Замоўцам будаўніцтва быў Густаў III, прыхільнік ідэалаў асвечанага абсалютызму і заступнік мастацтваў. Паколькі замоўцам быў сам кароль, то будынак не саступае ў багацці аздаблення інтэр'ераў палацам шведскіх каралёў.
Афармленне інтэр'ераў тэатра было даручана французскаму майстру Луі-Жану Дэпрэ. Уваход у будынак тэатра ўпрыгожаны карынфскім порцікам з чатырма статуямі муз. Чатырохузроўневая зала авальнай формы мае цудоўную акустыку, усе гледачы добра бачаць дзеянне на сцэне.
Гл. таксама Тэатры Швецыі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1782 годзе Катэгорыя:Тэатры Стакгольма Катэгорыя:Оперныя тэатры Швецыі