Электравоз Rapidlok — чатырохвосевы электравоз пераменнага току (15 кв, 16,7 Гц), які будаваўся на заводах Шведскай кампаніі Allmänna Svenska Elektriska Aktiebolaget.

Вытворчасць электравоза было распачата ў 1955 годзе, былі пабудаваны дзве адзінкі, якія паказалі сваю эфектыўнасць і SJ AB замовіў яшчэ восем. Лакаматывы былі прызначаны для высакахуткасных пасажырскіх цягнікоў на асноўных лініях і толькі ў выключных выпадках для грузавых цягнікоў. Тым часам, максімальная хуткасць на шведскіх чыгунках складала 130 км/г, у той час як гэтыя лакаматывы развівалі 150 км/г. Лакаматывы працавалі галоўным чынам на лініі Стакгольм — Гётэбарг і Стакгольм — Осла.

У канцы 1980-х гадоў амаль усе лакаматывы былі зняты з эксплуатацыі. Толькі два лакаматывы знаходзіліся ў эксплуатацыі да 1996 года. Большасць электравозаў захаваліся і знайшлі свой апошні прыстанак у розных музеях (у прыватнасці ў Шведскім чыгуначным музеі) і чыгуначных клубах.

Электравоз мае дзве кабіны машыніста. На буферным брусе ўсталяваны буферы і шрубавая збруя.

Спасылкі Jarnvag.net — фатаграфіі і інфармацыя

Катэгорыя:З’явіліся ў 1955 годзе Катэгорыя:Транспарт у Швецыі