Густаў Фродынг (; , Альстэр, паблізу Карльстада, Вермланд — , Грондаль, Стакгольм) — шведскі паэт, публіцыст.

Біяграфія і творчасць Вучыўся ва Упсальскім універсітэце. У зборніках «Гітара і гармонік» (1891) і «Новыя вершы» (1894) значнае месца займаюць фальклорныя матывы і рэалістычныя замалёўкі сялянскага побыту. Для зборніка «Пырскі і аскепкі» (1896) і інш. характэрныя трагічнае светаадчуванне і містычныя матывы. Паэзія Фродынга, звязаная з неарамантызмам, аказала ўплыў на шведскую паэзію 20 ст. У крытычных артыкулах «Натуралізм і рамантызм» і «Пра гумар» выступіў супраць натуралізму.

Творы Samlade skrifter, bd 1-16, Stockh., 1922-25

Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта