thumb|350px|right|Дарога перасялення Пяці цывілізаваных плямёнаў Дарога слёз () - прымусовае высяленне індзейцаў чэрокі з заходніх раёнаў штатаў Паўднёвая Караліна і Джорджыя ў 1835 г. Пры перасяленні многія загінулі ад хвароб і недахопу ежы.
Прэзідэнт ЗША Эндру Джэксан быў гарачым прыхільнікам каланізацыі зямель ў заходнім напрамку ад Атлантыкі і перасялення індзейцаў у рэзервацыі і праводзіў адпаведную палітыку. У 1830 г. Кангрэс ЗША прыняў адпаведны закон, які дазваляў перасяленне ўсіх індзейскіх плямёнаў усходніх раёнаў ЗША за р Місісіпі. Пасля гэтага ў 1834 г. ў штаце Аклахома была створана рэзервацыя, што дазволіла выселіць індзейцаў у наступным годзе і праводзіць геалагічную разведку золата на іх землях.
Перасяленне індзейцаў Караліны і Джорджыі парушала дагавор 1791 г. аб недатыкальнасці іх зямель і рашэнне Вярхоўнага Суда ЗША, якое дазваляла індзейцам не пакідаць іх земліЗгодна матэрыялам: An Outline of American History. Published by US Information Agency p142-143
Літаратура Anderson, William L., ed. Cherokee Removal: Before and After. Athens, Georgia: University of Georgia Press, 1991. Carter, Samuel. Cherokee Sunset: A Nation Betrayed. New York: Doubleday, 1976. ISBN 0-385-06735-6. Ehle, John. Trail of Tears: The Rise and Fall of the Cherokee Nation. New York: Doubleday, 1988. ISBN 0-385-23953-X.
Катэгорыя:Дэпартацыі народаў Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Індзейская Тэрыторыя Катэгорыя:Генацыд індзейцаў Катэгорыя:Гісторыя Паўночнай Караліны