__NOTOC__ 6 лютага — трыццаць сёмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі thumb|100px|left|Аляксандр Папоў 1191: Папа Рымскі Клімент ІІІ зацвердзіў статут Тэўтонскага ордэна 1778: Францыя прызнае незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі 1788: Масачусетс стаў 6-м штатам, які ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША 1840: Паводле пагаднення Вайтангі Новая Зеландыя набывае статус калоніі Злучанага Каралеўства 1848: Выйшаў у свет «Маніфест Камуністычнай партыі» Карла Маркса 1886: Нямецкі хімік Клеменс Вінклер адкрыў германій — хімічны элемент з атамным нумарам 32 1891: У доме мінскага губернатара ўсталяваны першы ў горадзе тэлефон 1900: Рускі навуковец Аляксандр Папоў упершыню ў свеце перадаў па радыё сігнал бедства на моры 1921: Выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, яўрэйскай (ідыш), польскай і рускай мовам статус дзяржаўных у БССР 1922: Пачатак пантыфікату Пія ХІ, 259-га Папы Рымскага (да 1939) 2003: Кампанія БелСел пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000
Нарадзіліся thumb|100px|left|Рональд Рэйган 1665: Ганна, каралева брытанская 1730: Януарыус Цік, нямецкі жывапісец 1772: Герхард фон Кюгельген, нямецкі мастак 1887: Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык (пам. 13.11.1942) 1898: Леў Акіншэвіч, беларускі гісторык 1911: Рональд Рэйган, 40-ы прэзідэнт ЗША (пам. 5.6.2004) 1912: Ева Браўн, жонка Адольфа Гітлера 1914: Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт 1928: Уладзімір Стальмашонак, беларускі мастак 1945: Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазітар 1951: Жак Вільрэ, французскі акцёр
Памерлі 1597: Франчэска Патрыцы, італьянскі філосаф эпохі позняга Адраджэння (нар. 25.4.1529) 1740: Клімент ХІІ, Папа Рымскі (1730—1740) (нар. 7.4.1652) 1804: Джозеф Прыстлі, святар, хімік 1898: Рудольф Лейкарт, нямецкі заолаг 1916: Рубэн Дарыа, лацінаамерыканскі паэт 1918: Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак (нар. 14.6.1862) 1923: Эдвард Эмерсан Барнард, амерыканскі астраном 1927: Леандэр Энгстром, шведскі мастак 1963: П'ера Манцоні, італьянскі мастак 1966: Віліс Лаціс, латышскі пісьменнік 1985: Джэймс Хедлі Чэйз, англійскі пісьменнік (нар. 24.12.1906) 2024: Сэйдзі Адзава, японскі дырыжор
Святкуюць 22px Міжнародны дзень бармэна Міжнародны дзень нецярпімасці ў дачыненні да практыкі нанясення калецтва жаночым геніталіім , ЗША: Дзень Рональда Рэйгана : Дзень Вайтангі : Дзень міліцыі 22px Саамы — Міжнародны дзень саамаў
206