Спектраско́п (ад спектр і  — гляджу) — аптычны прыбор для візуальнага назірання спектра выпраменьвання.Спектроскоп // БЭС Выкарыстоўваецца для хуткага якаснага спектральнага аналізу рэчываў у хіміі, металургіі (напрыклад, стыласкоп) і г.д. Раскладанне выпраменьвання ў спектр ажыццяўляецца, напрыклад, аптычнай прызмай. З дапамогай флюарэсцэнтнага акуляра візуальна назіраюць ультрафіялетавы спектр, з дапамогай электронна-аптычнага пераўтваральніка — блізкую інфрачырвоную вобласць спектру.

Часта пад тэрмінам спектрометр разумеюць спецыялізаваную прыладу, напрыклад, прызначаную для вызначэння інтэнсіўнасці зададзенай колькасці спектральных ліній, часта аўтаматызаваную, а пад тэрмінам спектраскоп — настольны прыбор, які дазваляе ўручную праглядаць розныя ўчасткі спектра.

Існуюць розныя разнавіднасці спектрометраў, такія як партатыўны спектрометр, рэнтгенафлуарэсцэнтны спектрометр, аптычны.

Гл. таксама Спектрометр Спектрограф

Літаратура

Катэгорыя:Аптычныя прыборы Катэгорыя:Аналітычная хімія Катэгорыя:Спектраскапія