Альго́ва (, ) — аграгарадок у Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна, за 4 км ад ракі Дзвіны, на аўтамабільнай дарозе , за 1 км на поўнач ад Віцебска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. Плошча 367,5780 га.

Гісторыя Вёска вядома з XVI ст. як каралеўскае ўладанне, у 1598 годзе прыватная ўласнасць Яна Кісяля ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1641 годзе паселішча конных мяшчан у складзе Віцебскай эканоміі, 2 валокі зямлі, 4 селяніны.

У 18 ст. вёска ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскагая. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Марцьянава ва ўладанні Агінскіх.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1783-1785 гадах -- вёска. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях.

У пачатку 19 ст. Альгова ў складзе радавога маёнтка памешчыкаў Лянковічаў. У 1833 годзе мелася карчма. У 1846 годзе прыватная ўласнасць палкоўніка ў адстаўцы памешчыка Мікалая Лянковіча. У 1905 годзе вёска ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Вёска належала Падбярэзскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 144 дзесяціны зямлі. У 1909 годзе на сродкі памешчыка Косава і сялян пабудаваны цагляны будынак школы, а пры ёй лазня і хлеў.

У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Альгоўскую школу наведвалі 20 дзяцей з Альгова і 68 з навакольных вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя Чырвонай Арміі, у які ўвайшло 187 двароў, 768 жыхароў. У 1931 годзе калгас абслугоўвала Віцебская МТС. У калгасе працавалі 6 палводчых, 1 жывёлагадоўчая, 2 агародніцкія брыгады, кузня, лесапілка, шавецкая і калёсная майстэрні. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1938 годзе з вёскай Альгова аб’ядналіся вёскі Баркоўшчына і Батрукі. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. У баях з немцамі тут загінулі 450 савецкіх салдат.

З 16 красавіка 1954 года вёска ў Бабініцкім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Чырвонай Арміі. З 27 снежня 1991 года цэнтр вытворча-камерцыйнага таварыства «Альгова», з 22 жніўня 1996 года зноў у калгасе імя Чырвонай Арміі. У 1997 годзе цэнтр калгаса імя Чырвонай Арміі, з 25 верасня 2003 года — цэнтр ЗАТ «Альгоўскае», з 2008 года — СВК «Альгоўскае». З 2008 года — аграгарадок.

У 2011 годзе частка тэрыторыі аграгарадка Альгова ўключана ў склад Віцебска.

У 2024 годзе за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе правядзення ў 2023 годзе рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, аг. Вольгава прызнаны адным з пераможцаў, узнагароджаны пераходным вымпелам.

Насельніцтва 21 двор, 85 жыхароў (1783-85) 41 рэвізская душа (1833) 8 двароў, 58 жыхароў (1847) (21 двор, 177 жыхароў) — вёска, (1 двор, 6 жыхароў) — былая карчма, (2 двары, 11 жыхароў) — новая карчма (1905) 27 двароў, 145 жыхароў — Альгова-1, 23 двары, 125 жыхароў — Альгова-2 (1926) 321 двор, 1024 жыхары (1995) 555 гаспадарак, 1399 жыхароў (1997) 574 гаспадаркі, 1479 жыхароў (2003) 689 гаспадарак, 1623 жыхары (2018)

Інфраструктура У 2018 годзе працавалі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа, дзіцячы сад, філіял Бабініцкай дзіцячай школы мастацтваў, ФАП, сельскі Дом культуры (дзейнічае ўзорны харэаграфічны калектыў «ОльКІра»), бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.

Памятныя мясціны Брацкая магіла (1941–1944) — . Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Алена Алегаўна Толабава — беларуская мастачка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна