Эўрыдыка () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дрыяда, жонка Арфея.

Паводле міфа, Эўрыдыка была каханай жонкай знакамітага музыканта і арганаўта Арфея. Але іх шлюб цягнуўся кароткі час. Па адной версіі, яна басанож ішла разам з іншымі дзяўчатамі па лузе, па другой — уцякала ад закаханага ў яе юнака, але ў выніку была ўкушана змяёю і памерла.

Арфей вырашыў выратаваць жонку і спусціўся ў замагільны свет. Яго прыгожая ігра на арфе і жалобны спеў вымусілі Аіда і Персефону пайсці на саступкі. Яны дазволілі вярнуць Эўрыдыку ў свет жывых. Але пры гэтым паставілі ўмову, што цень Эўрыдыкі будзе ісці за Арфеем, а ён ніводнага разу не азірнецца. Калі шлях са свету мёртвых быў амаль скончаны, Арфей вырашыў пераканацца, ці разам з ім яго жонка. Ён азірнуўся і толькі паспеў пабачыць зманлівы сілуэт. Эўрыдыка знікла. Багі забаранілі Арфею вяртацца за ёю. Ён страціў розум і блукаў па Фракіі, пакуль не быў забіты. Толькі пасля смерці музыкант быў здольны злучыцца з каханай.

Міф пра Арфея і Эўрыдыку значна паўплываў на еўрапейскае мастацтва і культуру. Імем Эўрыдыкі названа малая планета (75) Эўрыдыка.

Спасылкі

The story of Orpheus and Eurydice, as told by Apollonius of Rhodes, Virgil and Ovid (and retold by Edith Hamilton in Mythology)

Катэгорыя:Фракія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Німфы