Транссексуальнасць (транссексуалізм) — медыцынскі тэрмін, які пазначае стан неадпаведнасці паміж анатамічным полам індывіда і яго гендарнай ідэнтычнасцю (псіхічным полам).

Такі стан неадпаведнасці спараджае ў індывіда цяжкі псіхічны дыскамфорт, званы гендарнай дысфарыяй, які суправаджаецца дэпрэсіяй, якая можа прывесці да самагубства. Павышаная частата вялікіх дэпрэсій і самагубстваў у транссексуалаў, якія не падвяргаліся гарманальна-хірургічнаму лячэнню, як у параўнанні з тымі, што падвяргаліся яму, так і з агульнай папуляцыяй пацвярджаецца шматлікімі даследаванняміThe aging gender dysphoria (transsexual) patient.

У апошнія дзесяцігоддзі накопліваецца ўсё больш даных пра тое, што будова некаторых участкаў мозгу транссексуалаў адрозніваецца ад будовы адпаведных участкаў мозгу звычайных мужчын і жанчын і блізка (хоць і не ідэнтычна) да будовы гэтых участкаў у людзей процілеглага анатамічнага полу. Існуе здагадка, што феномен транссексуальнасці звязаны менавіта з гэтым. Male-to-female transsexuals have female neuron numbers in a limbic nucleus

Па меркаванні шэрагу аўтараў, транссексуальнасць звязана не з біялагічнымі, а з сацыяльнымі прычынаміСандра Бем. Лінзы гендара, 1993. З іх пункта гледжання транссексуальнасць з’яўляецца следствам таго, што грамадства цвёрда злучае біялагічны пол з сацыяльнымі гендарнымі ролямі. З прычыны гэтага адмаўленне традыцыйных гендарных роляў можа суправаджацца адчуваннем прыналежнасці да іншага біялагічнага полу. Аднак, біялагічная тэорыя пра тоеснасць транссексуальнасці прызнаецца большасцю даследчыкаў.

Транссексуальнасць не звязана напроста з сексуальнай арыентацыяй: транссексуал можа быць гетэрасексуальным, гомасексуальным ці бісексуаленым адносна псіхічнага полу.Transsexual subtypes: clinical and theoretical significance

Жыццё транссексуалаў з дзіцячага ўзросту — гэта барацьба за права дамагчыся гармоніі паміж уласнай палавой самасвядомасцю і ўспрыманнем іх атачэннем, за сваё «Я», за права змяніць пол.Г.С Васильченко и др. Нарушения психосексуального развития Немагчымасць змяніць жыццёвую сітуацыю і складанасці сацыяльнай адаптацыі могуць прыводзіць да спроб суіцыдуwww.aids.ru: Center for AIDS Prevention Studies at the University of California San Franciso (пераклад)Немагчымасць псіхасацыяльнай адаптацыі і высокая суіцыданебяспека таксама з’яўляецца паказаннем для змянення полу. Мінздар Расіі: Мадэлі дыягностыкі і лячэння псіхічных і паводзінскіх расстройстваў

Лячэнне Транссексуальнасць з’яўляецца адным з відаў псіхічных і паводзінскіх расстройстваў асобы (код МКБ-10 F64.0). Гэта расстройства можа быць дыягнаставана, калі ідэнтыфікацыя асобы з іншым полам з’яўляецца стойкай (назіраецца мінімум на працягу 2 гадоў) і не з’яўляецца праявай псіхатычнага расстройства (напрыклад, шызафрэніі) ці генетычных анамалійДерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 84. ISBN 978-5-93004-274-0..

Па меркаванні большасці заходніх спецыялістаў, адзіным дзейсным, на сённяшні дзень, метадам лячэння транссексуальнасці, які дае больш ці менш здавальняючыя вынікі, з’яўляецца хірургічная і гарманальная карэкцыя полу ў адпаведнасці з гендарнай самаідэнтыфікацыяй, уключаючы замену дакументаў і сацыялізацыю ў новай гендарнай роліThe transsexualism syndrome: clinical aspects and therapeutic prospects.

У Рэспубліцы Беларусь пастаноўлены дыягназ «Транссэксуалізм» з’яўляецца медыцынскім паказаннем для змены палавой прыналежнасціПостановление Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 9 декабря 2010 г. № 163 «Об изменении и коррекции половой принадлежности».

Гл. таксама Транссексуал Карэкцыя полу Гармонатэрапія транссексуальнасці Трансгендарнасць Асексуальнасць Бісексуальнасць Сексуальная ідэнтычнасць Джак’якарцкія прынцыпы Трансфобія Сексуальнасць чалавека Марфалагічная свабода

Крыніцы

Літаратура